8 траўня 2024, Серада, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін знайшоў пераемніка Чуркіна ў ААН

4
Пуцін знайшоў пераемніка Чуркіна ў ААН

Прызначаны новы сталы прадстаўнік Расеі пры Арганізацыі аб'яднаных нацый.

Прэзідэнт Расеі прызначыў Васіля Нябензю на пасаду сталага прадстаўніка Расеі пры ААН. Адпаведны ўказ апублікаваны ў чацвер на сайце Крамля.

"Прызначыць Нябензю Васіля Аляксеевіча сталым прадстаўніком РФ пры ААН у Нью-Ёрку, ЗША, і прадстаўніком РФ у Радзе Бяспекі ААН", - гаворыцца ў дакуменце.

Іншым указам Уладзімір Пуцін вызваліў Нябензю ад займанай раней пасады намесніка міністра замежных спраў Расеі.

Нагадаем, што ранейшы сталы прадстаўнік РФ пры ААН Ваталь Чуркін раптоўна памёр 20 лютага 2017 года ў Нью-Ёрку. Пасля гэтага часовым выканаўцам абавязкаў сталага прадстаўніка быў Пётр Ільічоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках