8 траўня 2024, Серада, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Функцыянер «Дынама» пра форму з турмаў: Як фірмовая, толькі таннейшая

12
Функцыянер «Дынама» пра форму з турмаў: Як фірмовая, толькі таннейшая
ДЗМІТРЫЙ БАСКАЎ
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM

Беларускія зняволеныя будуць шыць хакейную амуніцыю.

Дырэктар школы менскага "Дынама" Дзмітрый Баскаў, які нядаўна ўвайшоў у склад новага кіраўніцтва ФХРБ у ролі намесніка старшыні ў пытаннях развіцця дзіцяча-юнацкага хакея, у інтэрв'ю карэспандэнту "Прессбола" Вячаславу Федарэнкаву заявіў, што станоўча ацэньвае ідэю з вырабам амуніцыі вязнямі.

- У ролі намесніка старшыні не даводзіцца хадзіць "па компасе"?

- Натуральна, агульнае разуменне становішча спраў мелася. Нейкія дадатковыя штрыхі дазволіла зрабіць даручэнне Аляксандра Лукашэнкі гульцам каманды наведаць школы за межамі сталіцы, акумуляваць уражанні і далажыць. Дакладваў, дарэчы, на нарадзе я. Тут, дарэчы, не магу не ўспомніць нядаўняе інтэрв'ю "Прессболу" Кальцова. Па-мойму, Косця дзесьці перагнуў палку...

- У якой частцы?

- У зацвярджэнні, што цяпер юныя хакеісты "нікому не патрэбныя". Так, праблемы ў школах ёсць, але не трэба так секчы з пляча. Тым больш Косця наведаў толькі адну СДЮШАР. У часы ягонай маладосці на ўсю Беларусь была адна, толькі пазней з'явілася другая, у Наваполацку. Цяпер - дваццаць пяць. І ўсюды дзеці займаюцца бясплатна - за лёд і трэнераў плаціць дзяржава, у адрозненне ад Паўночнай Амерыкі і Заходняй Еўропы. Раней хлопцу, калі ён не з Менска ці Наваполацка, было ў прынцыпе амаль немагчыма займацца хакеем. Так, экіпіроўка дарагая. Але і тут ідэя патаннення на даручэне Лукашэнкі знойдзеная і нават ўвасобленая. Ігар Шуневіч гэта забяспечыў.

- Выраб амуніцыі вязнямі? Не навіна: памятаю, нешта падобнае прапаноўваў яшчэ Навумаў. І сумнеўна...

- Тыя ўзоры, якія нам перадалі, практычна неадрозныя ад фірмовых, але прыкметна таннейшыя. Зразумела, што ў падлеткавым узросце гэта ўжо не варыянт, але для груп пачатковай падрыхтоўкі - цалкам. Ацэнім у пачатку сезона, ацэнім. Калі зарэкамендуюць - чым не выйсце для большай масавасці? ..

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках