27 красавiка 2024, Субота, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нашы на заробках», або Колькі каштуе праца беларуса?

30
«Нашы на заробках», або Колькі каштуе праца беларуса?
ФОТА: ANDREAS G. KARELIAS/SHUTTERSTOCK

Пра тых, хто ездзіў на заробкі ў суседнія краіны, раней казалі так: «З'ехаў за доўгім рублём». Цяпер разважаюць па-іншаму.

«Дзявацца няма куды. Сям'ю карміць трэба»

Як працуецца маладым людзям у суседніх краінах? Колькі каштуе праца беларуса? І колькі "нашых" згубіліся на прасторах вялікай Расеі ў пошуках «доўгага рубля»?

На гэтыя і іншыя пытанні карэспандэнт «Информ-прогулки» паспрабаваў знайсці кампетэнтныя адказы.

Ці добра ў Польшчы?

Ілля з сынам другі год працуюць вахтай у Польшчы. Добрыя спецыялісты будаўнічай галіны вельмі цэняцца ў гэтай краіне. За 20 дзён дадому прывозяць па 500-600 даляраў на кожнага.

- Гэта ні многа, але і не мала, улічваючы жорсткія ўмовы працадаўцы, - кажа Ілля. – Працаваць даводзіцца ад ранку да ночы. За выключэннем толькі каталіцкіх святаў. Жывём у бараках, раз у дзень кормяць бясплатна. Звычайна, гэта які-небудзь агароднінны булён і збожжавая каша.

Аднак палякі не любяць работнікаў, што п'юць і паляць. Калі ўбачаць, што нехта паліць у працоўны час, то аплату працы прыніжаюць. А п'яных або падпітых да працы наогул не дапускаюць. І трактуюць гэта так: «Той хто паліць, працуе непаўнавартасна, а п'яніца наогул не працуе».

- Выходзіць, што калі ў цябе шкодныя звычкі, то ў Польшчу совацца няма чаго, - падсумоўвае суразмоўца. - У нашай брыгадзе таксама ёсць заўзятыя курцы, і аматары выпіць. Але дзеля добрага заробку даводзілася трываць. Палілі толькі ў абедзенны перапынак і пасля змены. А спіртное не ўжывалі да заканчэння вахты.

Вялікая Расея...

Цяпер Інтэрнэт даслоўна наводнены рознымі аб'явамі і рэкламамі аб годных заробках у Расеі. Шмат маладых людзей з Лунінецкага раёна Берасцейскай вобласці, і не толькі, працуюць вахтавым метадам у самой Маскве.

Генадзь некалькі гадоў ездзіць у Маскву, працуе на будаўніцтве дамоў. Заробак задавальняе - 30 тысяч расейскіх рублёў. Жыве ў вагончыках, што непадалёк ад будоўлі. Сілкуецца, як давядзецца.

- Можна, вядома, харчавацца і ў рабочай сталовай, - распавядае Генадзь. - Але тады за харчаванне аднімуць з заробку. А мы тут кожны рубель беражом...

Суразмоўца са шкадаваннем кажа пра тое, што ў роднай краіне і родным горадзе не знайшлося працы.

- Мне прасцей было б жыць дома, быць з сям'ёй, выхоўваць дзяцей, - наракае Генадзь. - Але, на жаль. Годнай працы ў маім горадзе няма. Ну што гэта за заробак, які прапаноўваюць працадаўцы - 260 рублёў? Што на іх можна купіць? А ў мяне крэдыт на кватэру, аўтамабіль, які трэба ўтрымліваць, двое дарослых дзяцей - студэнты. Дачка вучыцца ў ВНУ на платным навучанні. А апрануцца, абуцца ўсёй сям'і колькі каштуе? Я ўжо не кажу пра камунальныя выплаты...

Едуць, рызыкуюць

Зусім не ў пагоні за «доўгім рублём» едуць «нашы» ў Піцер, Выбарг і нават Урэнгой. Пры гэтым рызыкуючы жыццём. Многія прапалі без вестак на прасторах вялікай Расеі. Іншыя атрымалі калецтвы і сталі калекамі, а некаторыя загінулі.

Бывалі выпадкі, калі з беларусамі разлічваліся фальшывымі грашыма, як гэта было з брыгадай са Століна. Нярэдка «нашы» вяртаюцца ні з чым. Расейскія бізнэсоўцы, у прамым сэнсе слова, іх «кідаюць».

- Каля месяца мы з хлопцамі, а нас усіх восем чалавек, працавалі на будаўніцтве аб'екта ў Маскве, - распавядае Мікалай. - У цэлым кожны з нас зарабіў па 1 тысячы даляраў. Але, калі скончылася наша вахта і прыехала іншая змена, разліку нам не далі. Маўляў, у іх нейкія праблемы з банкам. Нам параілі з'язджаць, і запэўнілі, што грошы перавядуць на картку кур'еру ў найбліжэйшыя дні. І тэлефончык далі. Сказалі, тэлефануйце яму...

Тэлефанавалі. Малады чалавек ветліва ў трубку адказваў, што грошай яшчэ няма. Нібыта на днях павінна прыйсці эсэмэска-пацверджанне аб тым, што грошы залічаны. У іншыя дні ён казаў тое ж самае. А потым тэлефон быў ужо не даступны.

- Ну, няўжо не крыўдна? - абураецца Мікалай. - Аралі, як коні ад ранку да ночы. Шмат у чым сабе адмаўлялі, будавалі планы - і тут на табе. Усё за "дзякуй". А што мы можам прад'явіць? На руках ніякай дамовы, ніякага сацыяльнага пакету. Ідзі, давядзі, што працаваў у іх. Але нават і дамова не гарант. Гэта чужая краіна. У іх свае правілы. Так што лепш пашукаць працу ў сваёй краіне...

А дома лепш?

Але і ў роднай краіне знаходзяцца несумленныя людзі.

Летась Анатоль вырашыў падпрацаваць падчас адпачынку. Сябры як раз ехалі на будаўніцтва фермы ў Менскую вобласць, узялі з сабой. Гаспадыня абяцала добра заплаціць, калі завершаць раней за тэрмін.

- Не спалі, будавалі нават па начах, - успамінае Анатоль. - Грошы ўсім былі патрэбныя. Але ў выніку кожны атрымаў толькі 300 рублёў. І замест падзякі - адны абурэнні. Сказала, што такая спешка з будоўляй - перабор. Могуць быць недахопы ў працы. Таму і аплата за працу такая нізкая.

- Нам бы хоць неяк дапрацаваць да пенсіі, - марыць Леанід, які некалькі гадоў працуе ў Санкт-Пецярбургу. - Але яна ад нас, на жаль, усё далей і далей. Вось і даводзіцца «ішачыць» на дзядзьку. А што нам яшчэ застаецца? Бо жыць неяк трэба.

Сапраўды, неяк трэба жыць...

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках