4 траўня 2024, Субота, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыслаў Грыб: Стасункі Лукашэнкі і Парашэнкі досыць складаныя

4
Мечыслаў Грыб: Стасункі Лукашэнкі і Парашэнкі досыць складаныя

Назваць сябрамі кіраўнікоў нельга.

Расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017», старшынство Беларусі ў АДКБ, сітуацыя на беларуска-расейскай мяжы абмяркоўваліся на нарадзе Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі 27 ліпеня ў Менску.

Звяртае ўвагу, што Лукашэнка склікаў Дзяржсакратарыят Савета бяспекі адразу пасля афіцыйнага візіту ва Украіну 21-22 ліпеня, паведамляе «Белсат».

«Пра гэта шмат сказана, і я хацеў бы пачуць нешта новае. Усе старыя пытанні - і заклапочанасць NATO, і нашы суседзі, і ва Украіне я нядаўна быў - усім усё патлумачылі, - падкрэсліў Лукашэнка, кажучы пра вайсковыя вучэнні «Захад-2017». - Вучэнні адкрыты, мы запрашаем ці ўжо запрасілі велізарную колькасць назіральнікаў. Прыязджайце, глядзіце. Вучэнні маюць абарончы характар. Разам з Расейскай Федэрацыяй традыцыйна правядзём гэтыя вучэнні».

Старшыня Вярхоўнага Савету 12-га склікання Мечыслаў Грыб адзначае, што сітуацыя ва Украіне з'яўляецца барометрам не толькі для Беларусі, але і для ўсёй постсавецкай прасторы.

«На Украіну трэба глядзець, аналізаваць падзеі і рабіць высновы», - кажа Грыб.

Але паміж кіраўнікамі дзвюх дзяржаў няма даверу, бо адсутнічае гарантыя, што любая прапанова Парашэнкі заўтра не стане набыткам Уладзіміра Пуціна.

«Стасункі паміж Лукашэнкам і Парашэнкам дастаткова складаныя, я б не сказаў, што яны сябры. Усё ж такі Беларусь з'яўляецца сябрам АДКБ, удзельнікам «саюзнай дзяржавы» з Расеяй, і выходзіць з іх не збіраецца. Ці давяраць такому кіраўніку, які можа справакаваць, а потым далажыць Пуціну? Не думаю, што прэзідэнт Украіны рабіў адкрытыя, смелыя прапановы Лукашэнку», - адзначыў экспэрт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках