27 красавiка 2024, Субота, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Варонежцаў: Літоўцы ніколі не пагодзяцца на прапанову Лукашэнкі

10
Юрый Варонежцаў: Літоўцы ніколі не пагодзяцца на прапанову Лукашэнкі

Урад Літвы карыстаецца выключна здаровым сэнсам і воляй большасці народа.

Былы чалец Чарнобыльскай камісіі Вярхоўнага Савета СССР Юрый Варонежцаў пракаментаваў «Радыё Свабода» сённяшнія выказванні Аляксандра Лукашэнкі наконт запрашэння літоўцаў далучыцца да будоўлі Беларускай АЭС.

- Бяспечных атамных станцый не бывае ў прынцыпе. І бачыць проста перад сабой з высокага сталічнага будынка ў добрае надвор'е такую выбухованебяспечную газоўку, як Беларуская АЭС, яны не хочуць.

І, наколькі я ведаю, гэта меркаванне не літоўскага істэблішменту, а большасці літоўцаў.

Я не ўяўляю, што павінна адбыцца, каб нехта ў гэтай краіне пагадзіўся на «выгадную» суседскую прапанову.

Літоўцы ўжо некалькі гадоў выводзяць сваю Ігналіну з ліку дзейных (я не памыляюся - АЭС перастае працаваць як крыніца небяспекі толькі пасля рэалізацыі праекта «зялёны лужок»).

І яны выдатна ведаюць, колькі гэта каштуе. «Самая танная энергія» напраўду - самая дарагая, небяспечная і брудная. Да таго ж большасць цывілізаваных развітых краін адмаўляюцца ад яе цягам 10-20-30 гадоў, замяняючы аднаўляльнымі крыніцамі.

Я, шчыра кажучы, зайздрошчу літоўцам у гэтай сітуацыі. Зайздрошчу паслядоўнасці ўраду, які кіруецца здаровым сэнсам, воляй большасці народа, а не чымсьці іншым, у маім уяўленні чыста ірацыянальным.

Нагадаем, на адкрыцці сесіі ПА АБСЕ Лукашэнка заявіў, што Беларусь прапаноўвала Літве будаваць АЭС разам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках