27 красавiка 2024, Субота, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Народ незадаволены і гатовы супраціўляцца»

7
«Народ незадаволены і гатовы супраціўляцца»
ФОТА: HRODNA.LIFE

Як прымусілі ўлады даць «задні ход» з дэкрэтам №3 вясной, так прымусім іх адступіць і ўвосень.

У Гародні 7 ліпеня з гараджанамі правялі сустрэчу вядомыя беларускія палітыкі, лідары Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч і Вячаслаў Сіўчык. Мэтай візіту палітыкаў у горад над Нёманам было расказаць гарадзенцам пра дзейнасць БНК, паведамляе hrodna.life.

Беларускі нацыянальны кангрэс быў створаны з ініцыятывы групы грамадскіх і палітычных дзеячаў у мэтах кансалідацыі апазіцыі. У яго аргкамітэт увайшлі Мікола Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Станіслаў Шушкевіч, Зміцер Дашкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Андрэй Саннікаў, Генадзь Фядыніч, Міхаіл Пастухоў. Першае паседжанне БНК прайшло 28 траўня 2016 года.

«У Гародні больш за год таму была створаная рэгіянальная кааліцыя дэмакратычных сілаў і яе ўзначаліў прадстаўнік БХД Сяргей Верамеенка, – распавёў Мікола Статкевіч. – А мы, як лідары кааліцыі, прыехалі ў Гародню, каб сустрэцца з мясцовым актывам і гараджанамі. Мэтай было распавесці гарадзенцам пра дзейнасць БНК. Мяркую, што яе мы выканалі: распавялі, адказалі на пытанні і паслухалі людзей».

Тое, што ўлады прыпынілі дэкрэт №3 на год, на думку Міколы Статкевіча, заслуга ў тым ліку і гарадзенскіх актывістаў, якія не баяліся і выводзілі людзей на масавыя акцыі. Спыняцца на дасягнутым кааліцыя не збіраецца: «Мы паказалі, што народ незадаволены, ён актыўны і гатовы супраціўляцца». Таму праца актывістаў мае шмат падставаў для прадаўжэння.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках