27 красавiка 2024, Субота, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гудкоў: РФ у вачах уплывовых краін свету – хуліган, які заблытаўся ў хлусні

11
Гудкоў: РФ у вачах уплывовых краін свету – хуліган, які заблытаўся ў хлусні
ГЕНАДЗІЙ ГУДКОЎ

Расея ўкладвае мільярды даляраў у грамадзянскую вайну.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў расейскі палітык Генадзій Гудкоў:

- Пакуль толькі ў Вэнэсуэле. Самае дрэннае ў тым, што такія вар'яцкія «інвестыцыі» згубна адбіваюцца на стане найбольшай расейскай нафтавай кампаніі, якая і так вінная ўжо больш за 34 мільярды даляраў (!)

Усім нават без разумных аналітыкаў ясна: рэжым Мадуры асуджаны, у краіне няма харчоў і туалетнай паперы, а шматмільённыя мітынгі проста так не знікнуць. Тым не менш, Расея з маніякальнай упартасцю, вартай лепшага ўжытку, шуфлюе мільярды даляраў фактычна на падтрымку збанкрутаванага рэжыму.

Абачлівая замежная палітыка, ці не праўда? І наогул, знаўцы «поспехаў» Пуціна на замежнай арэне, задумайцеся, з кім мы сябруем і каго падтрымліваем у свеце? Людажэрскі рэжым Паўночнай Карэі, сярэднеазіяцкія дыктатуры, апантанага асабовай уладай і сапселага афрыканскага правадыра з Зімбабвэ (ці снілася наогул нам гэтая краіна?), Беларускага «бацьку», што сціжмамі саджае сваіх палітычных апанентаў і камічнага Мадуру, які насур'ёз на ТВ Вэнэсуэлы распавядае, што ў сне да яго з'яўляецца Гуга Чавэс, то ў вобразе птушачкі, то рыбкі?!!!

Пры гэтым мы ўшчэнт пасварыліся з Амэрыкай, Англіяй, Францыяй ды іншымі краінамі Еўропы. Не вельмі добра кантактуем з Японіяй (3-я эканоміка свету) і Паўднёвай Карэяй (абагнала РФ ва УБП).

У нас агідныя стасункі з суседзямі: Грузіяй, Балтыяй, Польшчай, Малдовай і Румыніяй. Расейская ўлада прымудрылася стаць ворагам украінскага народу, зладзіўшы там вайну і цалкам адштурхнуўшы гэтую братнюю краіну ад шырокамаштабнага супрацоўніцтва. 80 гадоў нэйтральная Фінляндыя, спалохаўшыся агрэсіўных планаў РФ, пачала не толькі цурацца нашай дзяржавы, але і актыўна наводзіць масты з NATO. Нават Казахстан спрабуе дыстанцыявацца ад Пуціна: Назарбаеў так і не прызнаў ні Абхазіі, ні Паўднёвай Асеціі, не кажучы ўжо пра Крым, ДНР і ЛНР.

А вобраз краіны ў што ператварыўся? Расея ў вачах сотняў мільёнаў грамадзян найбольш уплывовых краін свету - агрэсіўны хуліган, які заблытаўся ва ўласнай хлусні, безупынна размахвае ядзернай дубінкай і правакуе навакольных на бойку. Наша ўмяшанне ў чужыя выбары (мала свае фальсіфікаваць і знішчаць) стала пагалоскай, «расейскія хакеры», якія на заданне Крамля ўзломваюць сайты палітычных партый і сэнатараў, выклікаюць паўсюднае трывалае адхіленне, не кажучы ўжо пра карупцыянераў-"патрыётаў" з асяродку прэзідэнта РФ, што рэгулярна трапляюцца на хаванні крадзеных мільярдаў у панамскія ды іншыя афшоры.

Дадайце сюды замоўныя забойствы за мяжой (Літвіненка, Ямадаеў ды іншыя), забойства ў турме Сяргея Магніцкага за выкрыццё злачынстваў службовых асоб, масавыя парушэнні правоў чалавека і (вішанька да торта) расцуглянага Рамзана Кадырава, які пагражае ўсім і ўсяму як у РФ, так і ва ўсім свеце. Вось такое аблічча (вобраз) сучаснай Расеі ствараецца сёння на планеце Зямля. Таму тупая прапаганда велічы нашай краіны ў выглядзе «Russia Today» ды іншых «бюджэтаадмывальных» тэлерадыёканалаў даюць болей адмоўны эфект: ізноў гэтыя расейцы хлусяць. Так што сусветныя санкцыі супраць краіны-"хулігана" не выпадковыя і вельмі надоўга.

Няўжо Вам, панове спадчыннікі Мендзялеева, Чайкоўскага і Дастаеўскага, можа падабацца гэткі ганебны і зневажальны стан нашай замежнай палітыкі? Ці не мелі часу задумацца?

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках