27 красавiка 2024, Субота, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Пачынаем сваволіць на мяжы

27
Лукашэнка: Пачынаем сваволіць на мяжы

Дыктатара турбуе «адкочванне» у ягоных стасунках з Расеяй.

Аляксандр Лукашэнка ўстурбаваны аднаўленнем памежнай зоны на мяжы Беларусі і Расеі. Пра гэта беларускі дыктатар заявіў у інтэрв'ю праграме «Формула ўлады» на тэлеканале «Расея 24», пішуць vesti.ru.

На ягоную думку, у стасунках нашых краін назіраецца адмоўная дынаміка. Ён адзначыў, што «мы шмат што страцілі на шмат якіх кірунках», а ў некаторых пытаннях «дапускаем адкочванне».

Са слоў беларускага кіраўніка, «мы пачынаем сваволіць на мяжы»: расейцы вывелі на мяжу памежнікаў, мытнікі «пачынаюць сябе паводзіць невядома як, блакуюць тавары», а людзей з трэціх краін пускаюць праз міжнародныя пункты.

«Ёсць недавер ужо да нас. У гэтым сур'ёзная небяспека, мы пачынаем адкочвацца», - сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што для яго ў стасунках з РФ «важна не дапусціць адкочвання і дзесьці хоць паволі рухацца наперад».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках