10 траўня 2024, Пятніца, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў Імшу ў праваслаўным храме на Крыце

1
Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў Імшу ў праваслаўным храме на Крыце

Кіраўнік Каталіцкага касцёла Беларусі правёў службу нягледзячы на тое, што знаходзіцца ў адпачынку.

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які знаходзіцца на адпачынку ў Грэцыі на востраве Крыт, 13 жніўня служыў святую Імшу па рымска-каталіцкаму абраду ў праваслаўным храме святога Чаралямбаса ў горадзе Агіёс Ніколаас.

Святая Імша праводзілася на лацінскай і ангельскай мовах, паведамляе catholic.by.

У Агіёс Ніколаасе няма каталіцкай святыні, аднак Праваслаўная Царква якая дамінуе ў Грэцыі, дазваляе католікам, выкарыстоўваць царкву св. Чаралямбаса для набажэнстваў.

На востраве Крыт, дзе ў свой час прапаведаваў апостал Павел, служаць чацвёра каталіцкіх святароў з Польшчы.

Святар Марэк Высоцкі з Беластоцкай архідыяцэзіі запрасіў арцыбіскупа Кандрусевіча ўзначаліць Імшу, падчас якой Мітрапаліт звярнуўся з пропаведдзю да вернікаў на ангельскай мове.

Пасля набажэнства Мітрапаліт Кандрусевіч сустрэўся з вернікамі-турыстамі, якія зацікавіліся сітуацыяй Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках