2 траўня 2024, Чацвер, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Каб да 1 верасня дзеці былі аднолькавыя

76
Лукашэнка: Каб да 1 верасня дзеці былі аднолькавыя

Дыктатар распавёў пра сваю «формулу» падрыхтоўкі дзяцей да школы.

«Формула адна - каб 1 верасня дзеці былі аднолькавыя», - заявіў сёння Лукашэнка на рабочай сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Васілём Жарко і міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні развіцця і ўдасканалення адукацыйнай сферы ў Беларусі.

Лукашэнка звярнуў увагу на падрыхтоўку да новага навучальнага года, правядзенне школьных кірмашоў.

- Формула адна - каб 1 верасня дзеці былі аднолькавыя. Не ў тым плане, што яны павінны быць адзетыя ў чорна-белыя фартушкі, гольфы або сукенкі. А каб не вылучаліся дзеці з сем'яў, якія не такія багатыя сёння. Мы павінны адзець годна да 1 верасня ўсіх дзетак, - падкрэсліў Лукашэнка.

Раней у МАРГ распавялі пра тое, якія сумы бацькам давядзецца выдаткаваць на збор дзяцей у школу. Паводле звестак ведамства, сёлета ў параўнанні з мінулым цэны на тавары школьнага асартыменту практычна не выраслі.

Сёлета «аптымальная экіпіроўка» (уключаючы адзенне, абутак, школьна-пісьмовыя прылады і канцтавары) будзе каштаваць бацькам вучняў малодшых (I-IV) класаў 142-678 рублёў (у тым ліку адзення і абутку на 110-429 рублёў), старэйшых (V-XI) - 199-760 рублёў (149-495 рублёў адпаведна).

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках