27 красавiка 2024, Субота, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Польшчы ўстурбаваўся вучэннямі «Захад-2017»

5
Міністр абароны Польшчы ўстурбаваўся вучэннямі «Захад-2017»
АНТОНІ МАЦЯРЭВІЧ
ФОТА: POLSKIERADIO.PL

Пра гэта Антоні Мацярэвіч заявіў падчас сустрэчы з міністрам абароны Украіны.

Міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарака правёў перамовы са сваім польскім калегам Антоніем Мацярээвічам у рамках рабочага візіту ў Варшаву, польскі міністр выказаў устурбаванасць у сувязі з вучэннямі Расеі і Беларусі.

Пра гэта паведамляе Урадавы партал Украіны.

Падчас перамоў Палтарака акцэнтаваў увагу на існай пагрозе з боку Расеі, а таксама праінфармаваў аб сітуацыі ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) на Данбасе.

Мацярэвіч, у сваю чаргу, адзначыў адсутнасць прагрэсу ў выкананні менскіх дамоўленасцяў з віны Расеі.

Ён таксама выказаў устурбаванасць у сувязі з запланаванымі на верасень супольнымі вучэннямі Расеі і Беларусі «Захад - 2017», якія пройдуць паблізу ўкраінскіх межаў.

Палтарака і Мацярэвіч абмеркавалі ўзмацненне вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж УСУ і Польшчай, а таксама вучэнні літоўска-польска-ўкраінскай брыгады.

«Я высока ацэньваю вынікі гэтай сустрэчы, якая чарговым разам даводзіць, што Польшча была, ёсць і будзе стратэгічным партнёрам для Украіны», - падкрэсліў Палтарака.

Нагадаем, расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» пройдуць з 14 да 20 верасня. Яны стануць заканчальным этапам супольнай падрыхтоўкі ўзброеных сіл Беларусі і Расеі ў гэтым навучальным годзе.

Міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарака падчас сустрэчы з генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам уШтаб-кватэры NATO назваў пагрозай правядзенне беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2017» на мяжы з Украінай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках