1 траўня 2024, Серада, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Бараўлянаў: Калі прыедуць з піламі, будзем стаяць да канца

30
Жыхары Бараўлянаў: Калі прыедуць з піламі, будзем стаяць да канца
АРХІЎНЫЯ ФОТА TUT.BY

Пратэстоўцы аднавілі намётавы лагер.

Намётавы лагер у Бараўлянах быў усталяваны 15 жніўня супраць высечкі лесу ў пасёлку пад Менскам і ліквідаваны міліцыяй 16 жніўня.

Але цяпер там стаяць дзве маленькія палаткі, абнесеныя будаўнічай стужкай. Як кажуць мясцовыя жыхары, людзей там няма, а сама акцыя носіць сімвалічны характар - каб паказаць, што людзі ў кожны момант гатовы выйсці і пратэставаць супраць высечкі лесу, паведамляе «Радыё Свабода».

«Аднавілі лагер, але намётаў там мала - толькі два. Абнеслі лес будаўнічай стужкай, на якую павесілі аркушы А4 з надпісам «Ахоўваецца народам» і «Секчы лес забаронена», - распавёў жыхар Бараўлянаў Іван Вайтовіч.

«Гэта такі маўклівы супраціў без людзей. Разам з тым жыхары Бараўлянаў не маюць намеру здавацца, хочуць абараніць лес. Намётавы лагер будзе стаяць, пакуль не будзе зразумела, што лес секчы не будуць. Пакуль такой яснасці няма. Калі прыедуць з піламі, то будзем стаяць да канца».

Жыхары Бараўлянаў пратэстуюць супраць высечкі лесу, будаўніцтва сцёкавага калектара і пракладкі новай шашы побач з дамамі. Іх падтрымалі жыхары пасёлкаў Ляскоўкі, Ляснога і Доследнага.

«Гаворка ідзе пра высечку амаль пяці гектараў лесу, гэта добры такі масіў. Улады хочуць высекчы лес, правесці туды камунікацыі і пабудаваць там школу і дзіцячы садок. А пасля будаваць жылыя дамы на суседнім з лесам полі. Але ў Бараўлянах ужо цяпер існуе праблема недахопу школ і дзіцячых садоў. Таму мы мяркуем, што мэтазгодна будаваць іх на вольным месцы - на полі. Спачатку трэба забяспечыць інфраструктурай тых, хто ўжо жыве ў Бараўлянах, а пасля будаваць новае жыллё», - мяркуюць жыхары пасёлка.

Архіўныя фота «БЕЛСАТ»
Архіўныя фота «БЕЛСАТ»
Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках