27 красавiка 2024, Субота, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФІФА назвала 12 прэтэндэнтаў на тытул «Найлепшага трэнера» 2017 года

2
ФІФА назвала 12 прэтэндэнтаў на тытул «Найлепшага трэнера» 2017 года

Шорт-ліст з трох трэнераў будзе абвешчаны ў сярэдзіне верасня.

Міжнародная федэрацыя футбола назвала спіс з 12 чалавек, якія будуць прэтэндаваць на тытул «Найлепшага трэнера» паводле вынікаў 2017 года.

У галасаванні возьмуць удзел трэнеры нацыянальных каманд, капітаны, журналісты і заўзятары. Галасаванне стартуе 21 жніўня, яно будзе доўжыцца да 7 верасня, паведамляе «Прессбол».

Шорт-ліст з трох трэнераў будзе абвешчаны ў сярэдзіне верасня. Узнагарода будзе ўручаная ў Лондане 23 кастрычніка. Летась гэтую ўзнагароду ФІФА атрымаў італіец Клаўдыё Раньеры, які тады трэніраваў «Лестэр».

У шорт-ліст увайшлі наступныя спецыялісты:

1. Масіміліяна Алегры (Італія, «Ювентус»)

2. Карла Анчалоці (Італія, «Рэал»)

3. Антонія Контэ (Італія, «Чэлсі»)

4. Луіс Энрыке (Гішпанія, «Барселона»)

5. Хасэп Гвардыёла (Гішпанія, «Манчэстэр Сіці»)

6. Леанарду Жардзім (Партугалія, «Манака»)

7. Ёахім Леў (Нямеччына, нацыянальная каманда Нямеччыны)

8. Жазэ Маўрынью (Партугалія, «Манчэстар Юнайтэд»)

9. Маўрысіё Пачэціна (Аргенціна, «Тотэнхэм»)

10. Ціце (Бразілія, нацыянальная каманда Бразіліі)

11. Дыега Сімеонэ (Аргенціна, «Атлетыка»)

12. Зінедзін Зідан (Францыя, «Рэал»)

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках