1 траўня 2024, Серада, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слоніме правядуць пікет у падтрымку кіраўнікоў прафзвязу РЭП

2
У Слоніме правядуць пікет у падтрымку кіраўнікоў прафзвязу РЭП

Толькі салідарнасць дапаможа паўплываць на сітуацыю з незалежным прафзвязам.

Патрабаваць ад правадыра і праваахоўных органаў спыніць крымінальны пераслед кіраўнікоў Прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча мерацца актывісты на пікеце ў Слоніме.

Заяўку на яго правядзенне 3 верасня падалі ў мясцовыя органы ўлады прадстаўнікі дэмакратычнай супольнасці раённага цэнтра, перадае «Радыё Рацыя».

Як кажа адзін з актывістаў Віктар Марчык, толькі салідарнасць дапаможа паўплываць на сітуацыю:

- Мы ўсе ў адной лодцы. І, натуральна, трэба дапамагаць адзін аднаму. Калі на кагосьці ціснуць, то трэба супольна развязваць гэтыя праблемы, бо калі мы будзем паасобку, нас перадушаць паасобку. А незалежны прафзвяз - гэта адна з нашых структур, трэба абавязкова яе падтрымаць і выратаваць. Бо калі не будзе незалежных прафзвязаў, то хто тады будзе дапамагаць працоўным на прадпрыемствах?

Як паведамлялася раней, слонімскія актывісты таксама накіравалі зварот у падтрымку кіраўнікоў прафзвязу РЭП Лукашэнку і генеральнаму пракурору, а таксама міністру ўнутраных спраў. Пазней сабраныя пад зваротам подпісы на вуліцах Слоніма актывісты перададуць у гэтыя ж інстанцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках