26 красавiка 2024, Пятніца, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абрамовіч адмовіў трэнеру «Чэлсі» ў куплі нападніка за €100 мільёнаў

Абрамовіч адмовіў трэнеру «Чэлсі» ў куплі нападніка за €100 мільёнаў
Раман Абрамовіч
ФОТА: PAP/EPA/ANDY RAIN

Андрэа Белоці з італьянскага «Тарына» павінен быў замяніць форварда Дыега Костэ ў клубе алігарха.

Уладальнік лонданскага «Чэлсі» Раман Абрамовіч адмовіў трэнеру Антоніа Контэ у куплі нападніка італьянскага «Тарына» Андрэа Белоці. Пра гэта паведамляе Sky Sports.

Італьянскі спецыяліст бачыў у сваім суайчынніку замену форварду Дыега Костэ, які адхілены ад трэніровак з камандай. Аднак расейскі бізнэсовец адмовіўся плаціць за Белоці 100 мільёнаў еўраў, якія прапісаны ў яго кантракце як адступныя.

14 жніўня Костэ папракнуў галоўнага трэнера каманды ў адсутнасці харызмы і заявіў, што не паважае яго як чалавека. Са слоў гішпанскага форварда, яго стасункі з Контэ былі дрэннымі на працягу сезона-2016/2017, што прывяло да канфлікту. Нападнік заявіў, што трэнер не жадае працаваць з ім, пра што паведаміў яму ў СМС, а клуб ставіцца да яго «як да злачынцы». У гэты момант найлепшы снайпер «Чэлсі» мінулага сезону Дыега Костэ займаецца пошукам новай каманды.

У паслугах Белоці таксама быў зацікаўлены «Зеніт». Паводле паведамленняў італьянскай прэсы, галоўны трэнер каманды Раберта Манчіні прасіў кіраўніцтва набыць нападніка.

У сезоне-2016/2017 Белоці правёў 35 матчаў у Серыі «А», у якіх забіў 26 мячоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках