2 траўня 2024, Чацвер, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Мінчонак: Б'юць па праектах, якія падтрымлівае Польшча

1
Аляксей Мінчонак: Б'юць па праектах, якія падтрымлівае Польшча

Уладам коле вочы праўда ад незалежных СМІ.

Апошнім часам асабліва актывізаваліся суды над супрацоўнікамі тэлеканала «Белсат», пераважна паводле артыкула 22.9 Адміністратыўнага кодэкса - праца на замежнае СМІ без акрэдытацыі.

З офіса тэлеканала ў пачатку лета канфіскавалі абсталяванне, а аператара Аляксандра Баразенкі судзяць нібыта за незаконнае выкарыстанне брэнда «Белсат».

Гэта мэтанакіраваны ціск, сказаў прадстаўнік «Белсата» ў Беларусі - Аляксей Мінчонак у каментары для «Радыё Рацыі»:

- Мы назіраем вельмі моцны ціск на журналістаў тэлеканалу, які фінансуе ўрад Польшчы. Гэта вельмі важна разумець. Б'юць па праектах, якія падтрымлівае Польшча. Усё адбываецца на фоне гэтай нібыта «лібералізацыі». Тое, што адбываецца вакол нашых журналістаў, назваць інакш як моцным ціскам немагчыма, таму што, напрыклад, у Гомелі мэтанакіравана ідзе пераслед нашых журналістаў.

Апошнія пратаколы былі складзеныя на журналістаў Станіслава Івашкевіча і Канстанціна Жукоўскага за «працу без акрэдытацыі». Да Жукоўскага 21 жніўня прыйдуць судовыя выканаўцы, каб апісаць яго маёмасць. Гомельскаму журналісту пагражае канфіскацыя маёмасці праз нявыплачаныя штрафы, якія ён атрымаў за супрацоўніцтва з «Белсатам». Толькі за апошнія тры гады яго штрафавалі 17 разоў на $6 тыс.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках