27 красавiка 2024, Субота, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх вайскоўцаў вучаць страляць разам з расейцамі з «Букаў»

13
Беларускіх вайскоўцаў вучаць страляць разам з расейцамі з «Букаў»

Ракетныя часткі беларускага войска адправілі на палігон Ашулук.

Беларускія часткі зенітных ракетных войскаў адправіліся на расейскі палігон Ашулук для правядзення тактычнага вучэння, паведамілі ў міністэрстве абароны Беларусі ў пятніцу.

«У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі ВПС і войскаў СПА сёлета з 14 жніўня да 16 верасня пад кіраўніцтвам намесніка камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Ігара Голуба праводзіцца тактычнае вучэнне з вайсковымі часткамі зенітных ракетных войскаў», - праінфармавалі ў Мінабароны.

«Вучэнне праходзіць паэтапна. Сёння пачаўся чарговы этап, падчас якога ажыццяўляецца перадыслакацыя асабістага складу і тэхнікі 120-й зенітнай ракетнай брыгады і 1-га зенітнага ракетнага палка чыгуначным транспартам на палігон Расейскай Федэрацыі Ашулук», - распавялі ў міністэрстве.

Там паведамілі, што па прыбыцці эшалонаў на палігон пасля разгрузкі тэхнікі і матэрыяльных сродкаў зенітныя ракетныя падраздзяленні зробяць марш у прызначаныя пазіцыйныя раёны.

«Падчас актыўнай фазы вучэння будзе арганізаваная абарона на баявое дзяжурства і праведзеныя баявыя стрэльбы разлікамі зенітных ракетных комплексаў С-300П і «Бук», - адзначылі ў Мінабароны.

Разлікі 1-га зенітнага ракетнага палка ў далейшым возьмуць удзел у супольных вучэннях войскаў аб'яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны дзяржаў - удзельніц СНД «Баявая садружнасць - 2017», адпрацуюць пытанні вядзення баявых дзеянняў для адбіцця ўдараў паветранага праціўніка ў інтарэсах гарантавання бяспекі «саюзнай дзяржавы», падсумавалі у міністэрстве абароны Беларусі.

Нагадаем, што расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» на тэрыторыі Беларусі пачнуцца ў верасні. Многія беларускія і еўрапейскія палітыкі, а таксама вайскоўцы мяркуюць, што расейскія войскі пасля вучэнняў застануцца ў Беларусі.

Беларусы абураныя ўцягваннем сваёй краіны ў геапалітычныя гульні агрэсіўнага суседа з Усходу. 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску а 19.00 пачнецца Акцыя папярэджання з патрабаваннем скасавання вучэнняў «Захад-2017».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках