27 красавiка 2024, Субота, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барселоне прайшла акцыя памяці

3
У Барселоне прайшла акцыя памяці
Фота: Reuters

У сталіцу Каталоніі прыбыў кароль Гішпаніі Філіп і прэм'ер-міністр краіны Марыяна Рахой.

Жалобнае мерапрыемства прайшло 18 жніўня на плошчы Каталоніі ў Барселоне.

Ушанаваць памяць ахвяраў тэракту ў сталіцу Каталоніі прыбыў кароль Гішпаніі Філіп і прэм'ер-міністр краіны Марыяна Рахой, паведамляе rbc.ru.

Прэм'ер-міністр Гішпаніі Марыяна Рахой, кароль Філіп VI і прэзідэнт рэгіянальнага ўрада Каталоніі Карлес Пучдэмон.

Фота: Reuters

На плошчы сабраліся тысячы людзей. Пасля хвіліны маўчання ўдзельнікі акцыі пачалі пляскаць у ладкі і скандаваць «Я не баюся!».

Сцягі Еўразвяза ў памяць аб загінулых прыспушчаныя ў многіх гарадах Еўропы.

Лідары нямецкіх хрысціянскіх дэмакратаў і сацыял-дэмакратаў Ангела Мэркель і Марцін Шульц, якія прэтэндуюць на пасаду канцлера пасля вераснёўскіх выбараў у Бундэстаг, прынялі пастанову абмежаваць у пятніцу перадвыбарчыя мерапрыемствы, паведамляе dw.com.

«Я раніцай размаўляў з Ангелай Мэркель, мы дамовіліся абмежаваць на сёння нашы перадвыбарчыя мерапрыемствы, адмовімся ад музыкі, выказаўшы такімі чынам салідарнасць з пацярпелымі ў Гішпаніі. У такі дзень нават у разгар перадвыбарчай кампаніі неабходна паслаць сігнал, што мы адзіныя», - сказаў журналістам Шульц.

У Гішпаніі абвешчаная трохдзённая жалоба. Словы спачування і падтрымкі прыходзяць з усяго свету.

У нядзелю, 20 жніўня, у парыжскім саборы Нотр-Дам адбудзецца імша па ахвярах тэрактаў у сталіцы Каталоніі і Камбрыльсе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках