27 красавiка 2024, Субота, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі выклікалі міліцыю на суседа-храпуна

21
Менчукі выклікалі міліцыю на суседа-храпуна

Незвычайны званок паступіў уночы на лінію «102».

Жыхары Менска звярнуліся ў праваахоўныя органы праз тое, што ім перашкаджае храп мужчыны, паведаміла прэс-служба Менгарвыканкама на афіцыйнай старонцы ў Twitter.

Званок на лінію "102" паступіў ад грамадзян, якія пражываюць у адным з дамоў, размешчаных на вуліцы Мендзялеева ў беларускай сталіцы.

"У міліцыю паступіў званок: у тамбуры ляжыць п'яны мужчына і вельмі гучна храпе", - гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым у ГУУС не ўдакладнілі, ці адрэагавалі праваахоўнікі на гэты выклік.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках