26 красавiка 2024, Пятніца, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fortune назваў Макрона самым уплывовым чалавекам у бізнэсе да 40 гадоў

1
Fortune назваў Макрона самым уплывовым чалавекам у бізнэсе да 40 гадоў
Эмануэль Макрон
ФОТА: EURACTIV.PL

Амэрыканскі часопіс Fortune апублікаваў рэйтынг самых уплывовых людзей у бізнэсе, якім не споўнілася 40 гадоў.

Узначаліў гэты спіс прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. 39-гадовы экс-банкір упэўнена перамог канкурэнтаў у барацьбе за пасаду лідара краіны, а затым і ягоная партыя набрала большасць на парламенцкіх выбарах, але апошнія апытанні сведчаць, што ягоная папулярнасць сярод французаў хутка падае.

Другі радок заняў заснавальнік Facebook Марк Цукербэрг, якому 33 гады. Часопіс канстатуе, што Цукербэрг, нягледзячы на малады век, ужо даўно фігуруе ў спісах самых багатых людзей свету, а надоечы з'явіліся чуткі, што яго можа зацікавіць і палітычная кар'ера.

На трэцім месцы апынуліся заснавальнікі кітайскага сэрвісу Didi Chuxing Чэнг Вэй (35 гадоў) і Джын Лю (39 гадоў). Сэрвіс выкліку таксі выкупіў кітайскі бізнэс Uber і ўжо залучыў такіх інвестараў як Apple і Alibaba.

Дзясятку Fortune замыкае народжаны ў Расеі Віталік Бутэрын, які ў дзяцінстве перабраўся ў Канаду. 23-гадовы стваральнік крыптавалюты Ethereum упершыню ўвайшоў у рэйтынг часопіса летась, калі капіталізацыя Ethereum склала $ 1 млрд.

На 26-м месцы апынуўся яшчэ адзін выхадзец з Расеі - 35-гадовы Дзмітрый Альпяровіч. Ён з'яўляецца заснавальнікам кампаніі CrowdStrike, якая займаецца кібэрбяспекай. Fortune нагадвае, што гэтая кампанія падчас расследавання выцеку электроннай пошты Дэмакратычнай партыі ЗША паказала на нейкі "расейскі след", што ў адным з выступаў згадаў Дональд Трамп.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках