26 красавiка 2024, Пятніца, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэс ЗША робіцца калектыўным Рэйганам

4
Кангрэс ЗША робіцца калектыўным Рэйганам

Большасць кангрэсмэнаў з'яўляюцца прыхільнікамі жорсткага курсу ў дачыненні да пуцінскай Расеі.

Кангрэс ЗША сёння цвёрда мяняе амерыканскую палітыку ў адносінах да Расеі, таксама як гэта зрабіў 40-ы прэзідэнт Рональд Рэйган у 80-я гады мінулага стагоддзя, парушаючы статус-кво, які захоўваўся цягам дзесяцігоддзяў. Праўда, месца "Імперыі зла" СССР заняла новая "Вось зла" – антыдэмакратычныя Іран, КНДР і Расейская Федэрацыя. Такі пункт гледжання выказаў дырэктар Інстытута стратэгічных даследаванняў НАНУ, дарадца прэзідэнта Украіны Уладзімір Гарбулін.

"Іран, Расея і Паўночная Карэя – новы калектыўны праціўнік вольнага свету, дэструктыўныя дзеянні якога трэба стрымліваць і старанна адсочваць. Убудаванне ж Расеі ў адзін шэраг з Іранам і Паўночнай Карэяй дае дакладнае разуменне, якой яе бачыць сёння амерыканскі заканадаўца: аўтарытарнай краінай, дзе правы чалавека – пусты гук, а мілітарызм і рэваншызм – адны з асноваў дзяржаўнай палітыкі", – піша Гарбулін у сваім матэрыяле для ZN.UA.

Узмацненне ўвагі ЗША да РФ, відавочна, прыемнае расейскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, які ўсё яшчэ не можа развітацца з надзеямі на адраджэнне біпалярнага свету. Але ўключэнне Расеі ў адзін спіс з Іранам і Паўночнай Карэяй не можа не кусаць яго самалюбства.

«Сучасная Расея з яе абмежаваным суверэнітэтам не дацягвае да стандарту "галоўнага ворага" для такой дзяржавы, як ЗША. Аднак... для Расеі размова нават з варожай Амерыкай з'яўляецца пацвярджэннем вялікадзяржаўнасці», – адзначае аўтар.

Паводзіны прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які хоць і не быў ініцыятарам узмацнення санкцыйнага ціску на Крэмль, але падпісаў "Акт аб супрацьдзеянні спаборнікам Амерыкі шляхам санкцыяў", сталі сведчаннем таго, што "сістэма, спраектаваная палітычнымі архітэктарамі амерыканскай дзяржавы яшчэ ў канцы XVIII ст., апынулася больш жыццяздольнай, чым хаатычныя кіданні чалавека на вышэйшай пасадзе".

«З чым сёння ЗША ўваходзяць у свет "новых 80-х"? Без Рональда Рэйгана, але з "калектыўным Рэйганам", без "рэйганомікі", але з досыць папулісцкай эканамічнай праграмай, з цьмяным падабенствам (праўда, агрэсіўным) старога ворага, з палітычна раз'яднаным амерыканскім грамадствам, у свеце, дзе ніякай біпалярнасці ўжо даўно няма, але вельмі шмат хто чакае, што ЗША зноў возьмуць на сябе глабальнае палітычнае лідарства», – рэзюмуе эксперт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках