8 траўня 2024, Серада, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукоў высяляюць за нявыплату камунальных паслуг

16
Менчукоў высяляюць за нявыплату камунальных паслуг
Фота: tut.by

У сталіцы за нявыплату жыллёва-камунальных паслуг з пачатку года выселеныя шэсць завінавачаных.

У іх ліку чацвёра - з арэнднага жылля. Пра гэта паведамляюць «Мінск-Навіны».

- Пры наяўнасці 6-месячнай запазычанасці разлікова-даведачныя цэнтры фармуюць матэрыялы спраў для падачы пазоваў аб скасаванні дамоваў найму і высяленне з жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, аб прымусе ўласнікаў да адчужэння жылых памяшканняў прыватнага жылога фонду. Усе матэрыялы спраў перадаюцца ў ЖРЭА, ЖЭУ і адміністрацыі раёнаў, - распавёў дырэктар філіяла «Адзіны разлікова-даведачны цэнтр г. Менска» Сяргей Няхай.

За першае паўгоддзе раённымі ЖРЭА і ЖЭУ пададзена ў суд 122 пазовы аб высяленні завінавачаных альбо адчужэнні жылых памяшканняў. З іх у прыватным жылым фондзе - 15, дзяржаўным - 107 (у тым ліку камерцыйнага выкарыстання - 101).

Судамі Менска задаволена 46 пазоваў, з якіх у прыватным жылым фондзе - 9, дзяржаўным - 36 (у тым ліку камерцыйнага выкарыстання - 31).

Таксама судамі сталіцы прынята 11 пастаноў аб адмове ў высяленні з арэнднага жылля ў сувязі з аплатай грамадзянамі запазычанасці падчас разгляду спраў у судзе.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках