8 траўня 2024, Серада, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пачалася сустрэча Уолкера і Суркова

4
У Менску пачалася сустрэча Уолкера і Суркова
УЛАДЗІСЛАЎ СУРКОЎ (ЗЛЕВА) І КУРТ УОЛКЕР

Сустрэча праходзіць у закрытым для СМІ рэжыме.

Міністэрства замежных спраў Беларусі паведамляе аб сустрэчы ў гэтыя хвіліны ў Менску памочніка прэзідэнта Расеі Уладзіслава Суркова і спецпрадстаўніка ЗША аб Украіне Курта Уолкера, паведамляе «Інтэрфакс».

«Памочнік прэзідэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў і спецпрадстаўнік ЗША аб Украіне Курт Уолкер сустракаюцца ў Менску ў закрытым для СМІ рэжыме», - гаворыцца ў паведамленні МЗС Беларусі ў Tвітэры.

Раней міністэрства замежных спраў Беларусі пацвердзіла сустрэчу спецпрадстаўніка ЗША аб Украіне К. Уолкера і памочніка прэзідэнта Расеі В. Суркова ў Менску ў панядзелак. «Сустрэча пройдзе сёння ў Менску ў закрытым для СМІ рэжыме», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» начальнік управы інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

Як паведаміў 18 жніўня Дзярждэпартамент ЗША, спецпрадстаўнік ЗША што да ўкраінскіх перамоваў К. Уолкер адправіцца 21 жніўня ў Менск, дзе сустрэнецца з прадстаўніком расейскага ўрада для абмеркавання расейска-ўкраінскіх дачыненняў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках