8 траўня 2024, Серада, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскі педыятр дамагаецца крымінальнай справы супраць АМАПу, што штурмаваў ягоную кватэру

21
Менскі педыятр дамагаецца крымінальнай справы супраць АМАПу, што штурмаваў ягоную кватэру
ДЗМІТРЫЙ СЕРАДА

За год ніхто так і не панёс пакарання за брутальнае затрыманне Дзмітрыя Серады.

Чарговую скаргу ў пракуратуру на пастанову следчага аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы накіраваў з дапамогай праваабаронцаў "Вясны" менскі лекар-педыятр Дзмітрый Серада. Больш за год цягнецца разбіральніцтва аб ягоным незаконным збіцці пры жорсткім затрыманні, якое адбылося ў ягонай кватэры раніцай 4 жніўня 2016 года.

У скарзе Дзмітрый Середа паўторна намагае на распачынанні крымінальнай справы і правядзенні апазнання ім вядомых следству асоб, якія праводзілі затрыманне.

"Следчаму А. Супічэнку трэба больш падрабязна праверыць тлумачэнні неназваных у пастанове супрацоўнікаў АМАПу, якія, відавочна асцерагаючыся крымінальнай адказнасці, схавалі ад яго факт ужывання ў дачыненні да мяне фізічнай сілы, а фактычна - збіцця ў маёй кватэры і па дарозе ў РУУС.

Высновы судова-медыцынскай экспэртызы, якой устаноўлена прычыненне мне цялесных пашкоджанняў, зняпраўджваюць пазіцыю супрацоўнікаў органаў унутраных спраў аб механізме прычынення мне такіх пашкоджанняў. Калі гэта незразумела следчаму, то ён мае права прызначыць дадатковую экспэртызу і паставіць пытанні аб магчымасці прычынення мне цялесных пашкоджанняў пры абставінах, указаных супрацоўнікамі АУС", - падкрэслівае Дзмітрый Серада.

Для таго, каб гэта прынесла максімальную карысць у мэтах выкрыцця абставінаў зробленага, заяўнік сцвярджае, што варта распачаць крымінальную справу і ў межах яе расследавання правесці следчыя дзеянні - следчы эксперымент і праверку паказанняў на месцы, падчас якіх устанавіць і зафіксаваць пазіцыю супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і падрабязнасцяў затрымання.

Дзмітрый Серада адзначае, што следчы не даў паўнавартасную ацэнку і таму факту, што яго доўгі час пасля затрымання трымалі ў дзяжурнай частцы РУУС, у той час як ёсць законнае ўказанне на тое, што месцам утрымання падазраванага павінен быў стаць ізалятар часовага ўтрымання, дзе яго пры паступленні агледзеў бы медык і надаў яму медыцынскую дапамогу, дзе ён меў бы магчымасць у больш-менш прымальных варунках спаць, атрымліваць ежу, адпраўляць натуральныя патрэбы. Замест гэтага, следчы сабраў вялізныя тлумачэнні супрацоўнікаў міліцыі, якія ў парушэнне закона трымалі Сераду ў РУУС, медыка, які адмовіў яму ў медыцынскай дапамозе, і прыйшоў да высновы аб тым, што ён быў, практычна, рады патрапіць у РУУС і ахвотна прымаў звязаныя з гэтым пакуты.

"Следчы спаслаўся на нормы закона, якія дазваляюць прычыняць цялесныя пашкоджанні асобам, якія ўчынілі злачынствы, пры іх затрыманні. Я не ўчыняў злачынства, таму такога кшталту спасылкі абражаюць мяне, з аднаго боку, а з другога - закладваюць першапачаткова няправільны вектар у правядзенні праверкі і ацэнцы атрыманых довадаў", - піша лекар-педыятр у сваёй скарзе.

Ён мяркуе, што выснова пра адсутнасць падстаў для распачынання крымінальнай справы зробленая, з аднаго боку - заўчасна, без выяўлення шэрагу абставінаў, з другога боку - незаконна, бо ў аснову высноваў аб правамерным характары дзеянняў супрацоўнікаў АУС пакладзеныя іх уласныя тлумачэнні, якія зняпраўджваюцца аб'ектыўнымі довадамі. Больш за тое, следчым не ўстаноўленая і не ацэненая матэрыяльная шкода, якая была прычыненая маёмасці Дзмітрыя Серады: выбітыя шыбы ў гаўбечных дзвярах, пашкоджанне замка на ўваходных дзвярах і іншае.

"У выніку, па сканчэнні года з моманту майго збіцця ва ўласнай кватэры і ў аўтамабілі міліцыі ніводная службовая асоба не панесла адказнасці за бязмежную задзірлівую жорсткасць, жаданне скарыстацца маім уразлівым станам, а Следчы камітэт прыдумляе ўсё новыя спосабы адвесці праверку ў бок ад прыняцця адзіна правільнай пастановы ў гэтай сітуацыі - распачынання крымінальнай справы, яе расследавання і пакарання вінаватых асоб", - кажа Дзмітрый Серада.

І просіць пракуратуру пастанову следчага А. Супічэнкі скасаваць і распачаць крымінальную справу.

Нагадаем, раніцай 4 жніўня ў кватэру Дзмітрыя Серады, выбіўшы ўваходныя дзверы і шыбы гаўбечных дзвярэй у кухні, уварваліся невядомыя ў масках, паклалі яго тварам на падлогу, заламалі рукі за спіну, закавалі ў кайданкі і, працягнуўшы збіваць у спецаўтатранспарце, даставілі ў РУУС Заводскага раёна Менска. Затрыманы быў дапытаны ў якасці падазраванага ў хуліганстве на падставе ч.1 арт.339 Крымінальнага кодэкса і адпушчаны толькі на наступны дзень, бо ў следчага «адпалі падставы для далейшага ўтрымання яго пад вартай».

Двойчы на свае скаргі заяўнік атрымліваў адмовы ў распачынанні крымінальнай справы за перавышэнне службовых паўнамоцтваў асобамі, якія праводзілі затрыманне. У пачатку студзеня 2017 года пракуратура ўсё ж распачала крымінальную справу, аднак ніякіх зменаў гэта не прынесла - ніхто з супрацоўнікаў АМАПа так і не быў прыцягнуты да адказнасці.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках