9 траўня 2024, Чацвер, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яроменка: Калі РФ устае з каленяў, бачная велізарная розніца ў росце з ЗША

9
Яроменка: Калі РФ устае з каленяў, бачная велізарная розніца ў росце з ЗША
БАГДАН ЯРОМЕНКА

Запалохаць амерыканцаў ядзернай зброяй Расеі не ўдалося, а іншых козыраў у яе няма.

Прыпыніўшы выдачу віз ва ўсёй Расеі, ЗША прадэманстравалі, што любыя санкцыі з боку РФ будуць ствараць нязручнасці самім расейцам. Такое меркаванне ў каментары выданню «Гордан» выказаў украінскі дыпламат, былы генеральны консул Украіны ў Стамбуле, кіраўнік дабрачыннага фонду «Майдан закордонних справ» Багдан Яроменка.

«Як я і прагназаваў, ЗША зрабілі так, што ад пастановы выслаць амерыканскіх дыпламатаў з РФ пацярпелі самі расейцы. Гэта было відавочна. Масква спрабавала нанесці Вашынгтону нейкі ўдар, але ў выніку амерыканцы прадэманстравалі, што таксама майстры ў гэтай гульні. І абыграць іх расейцы пакуль што не могуць. Да таго ж за Штатамі цяпер і сіла, і праўда. То бок, гэта зваротны ўдар па расейскай шчацэ. Амерыканцы не з тых, хто будзе падстаўляць другую шчаку. ЗША адказалі вельмі прыгожа. Яны прадэманстравалі: што б кіраўніцтва РФ ні рабіла - яно наносіць удар па сваіх жа грамадзянах, а не па ЗША», - адзначыў Яроменка.

З ягоных слоў, Расеі не ўдалося запалохаць ЗША сваёй ядзернай зброяй.

«Гэта змястоўны і пераканаўчы сігнал Крамлю. У расейцаў няма падстаў неяк рэагаваць на прыпыненне выдачы амерыканскіх віз. Вядома, можна скараціць выдачу віз грамадзянам ЗША, якія прыязджаюць у Расею. Але зноў жа Масква пакарае толькі сябе, бо РФ зацікаўлена ў прыёме амерыканскіх інвестараў або супрацоўнікаў вялікіх карпарацый. Любая спроба Расеі гаварыць з ЗША з пазіцыі сілы дэманструе, што гэта дыялог няроўных краін. Калі РФ устае з каленяў, бачная велізарная розніца ў росце з ЗША. Запалохаць амерыканцаў ядзернай зброяй не атрымліваецца, а ніякіх іншых козыраў у Расеі няма», - падкрэсліў Яроменка.

У снежні 2016 года ў рамках санкцыйнага пакета супраць РФ улады ЗША канфіскавалі дзве загарадныя рэзідэнцыі расейскіх дыпламатаў у Нью-Ёрку і Мэрылэндзе. Акрамя таго, Дзяржаўны дэпартамент ЗША абвясціў персонамі нон грата 35 расейскіх дыпламатаў.

28 ліпеня 2017 года ў адказ на санкцыйную палітыку ЗША расейскі бок наважыў прыпыніць з 1 жніўня выкарыстанне пасольствам ЗША ў Расеі ўсіх складскіх памяшканняў на Дарожнай вуліцы ў Маскве і лецішчы ў Срэбным Бары. Акрамя таго, ЗША было прапанавана скараціць колькасць амерыканскіх дыпламатаў на тэрыторыі РФ: краіну павінны пакінуць 755 супрацоўнікаў дыпмісіі.

ЗША прыпынілі выдачу віз ва ўсёй Расеі. Працэдура адновіцца ў Маскве з 1 верасня.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках