8 траўня 2024, Серада, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У канфіскаце прадаюць адзін з самых дарагіх аўтамабіляў у Беларусі

27
У канфіскаце прадаюць адзін з самых дарагіх аўтамабіляў у Беларусі
ФОТА: KONFISKAT.BY

Эксклюзіўны Bentley Brooklands канфіскавалі ў вядомага бізнэсоўца Віталя Арбузава.

Гэты аўтамабіль увайшоў у рэйтынг самых дарагіх аўтамабіляў у Беларусі ў 2013 годзе. Аўтамабілем валодаў бізнэсовец Віталь Арбузаў - летась паводле версіі «Ежедневника» ён займаў другі радок рэйтынгу самых багатых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі, піша kp.by.

Праўда, сёлета «з'ехаў» на адзінаццатае месца. У красавіку 53-гадовага бізнесоўца затрымалі - Віталя Арбузава абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў на 50 мільёнаў даляраў. У яго канфіскавалі дзве дарагія машыны: чорны Bentley Mulsanne коштам блізу $400 000, і фіялетавы Bentley Brooklands, які Арбузаў купіў у 2008 годзе за $320 000. Апошні аўтамабіль і выставілі на аўкцыён - ён адбудзецца 25 жніўня.

ГЭТЫ BENTLEY BROOKLANDS ПАВОДЛЕ ЗВЕСТАК « КОМСОМОЛКИ» ВІТАЛЬ АРБУЗАЎ КУПІЎ У 2008 ГОДЗЕ ЗА $320 000. ФОТА: KONFISKAT.BY.

Стартавы кошт гэтага раскошнага аўтамабіля, выпушчанага тыражом усяго 550 асобнікаў - 315 тысяч рублёў (прыкладна $160 000). Паводле правілаў аўкцыёну, калі прэтэндэнт на куплю машыны будзе ўсяго адзін, ён зможа забраць аўтамабіль па стартавым кошце плюс 5%.

РАСКОШНЫ АЎТАМАБІЛЬ, ВЫПУШЧАНЫ ТЫРАЖОМ УСЯГО 550 АСОБНІКАЎ, ЗБІРАЎСЯ Ў РУЧНУЮ. ФОТА: KONFISKAT.BY.

Другі канфіскаваны ў Віталя Арбузава аўтамабіль - Bentley Mulsanne - пакуль у аўкцыённых прапановах адшукаць не ўдалося.

ЯШЧЭ АДЗІН BENTLEY, ЯКІ НАЛЕЖАЎ ВІТАЛЮ АРБУЗАВУ, СКАНФІСКАВАЛІ, АЛЕ Ў ПРОДАЖЫ ЁН ПАКУЛЬ НЕ ЎСПЛЫЎ. ФОТА: AVTO-NOMER.RU.

Рэкорд беларускага аўтаканфіската - Rolls-Royce Wraith за $235 000

Машыну арыштавалі ў 2014 годзе за недакладныя звесткі пра яе кошт пры ўвозе ў Беларусь. Тады мытнікі ацанілі гэты Rolls-Royce ў 4,7 мільярда рублёў (450 000$ па старым курсе), праўда пазней стартавы кошт знізіўся да $235 000 - гэта на $100 000 танней за рынкавы. Менавіта па такім кошце машыну купіла жанчына сярэдняга ўзросту. Разам з мужчынам і яшчэ адной жанчынай пакупніца прыехала на «тройцы» BMW з менскімі нумарамі. Новыя ўладальнікі машыны былі нешматслоўныя. З іх слоў, яны жывуць у памежжа, але ў якім менавіта - паведаміць адмовіліся. Але пазней высветлілася: аўтамабіль аформілі на кампанію «Энэрга-Ойл». Кампаніяй валодае былы кампаньён Юрыя Чыжа Аляксей Алексін - менавіта ён і ездзіць на раскошным карычневым купэ. Акрамя нафтавага бізнэсу кампанія Алексіна трымае базу адпачынку «Сябры» - менавіта там часта бачаць гэты Rolls-Royce Wraith.

ROLLS-ROYCE WRAITH, ЯКІ КУПІЛІ Ў КАНФІСКАЦЕ ЗА $235 000, ЧАСТА БАЧАЦЬ НА БАЗЕ АДПАЧЫНКУ «СЯБРЫ» - КОМПЛЕКСАМ ВАЛОДАЕ БЫЛЫ КАМПАНЬЁН ЮРЫЯ ЧЫЖА АЛЯКСЕЙ АЛЕКСІН. ЁН І ЕЗДЗІЦЬ НА РАСКОШНЫМ КУПЭ. ФОТА: VK.COM.

Таксама ў розныя гады ў менскім канфіскаце куплялі новы Porsche Panamera (сышоў за $204 000), новы Porsche 911 (сышоў за $150 000) і Lamborghini Gallardo з паламаным рухавіком ($73 000).

Яшчэ адным рэкардсменам мог стаць старадаўні канфіскаваны Bentley, які наша мытня ацаніла ў $450 000. Аднак ўладальніку рарытэтнага аўтамабіля ўдалося давесці сваю невінаватасць, і аўтамабіль яму ў выніку вярнулі.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках