27 красавiка 2024, Субота, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Мы - нашчадкі Астрожскага і Каліноўскага

5
Вольга Нікалайчык: Мы - нашчадкі Астрожскага і Каліноўскага
ВОЛЬГА НІКАЛАЙЧЫК

Беларусы адкажуць акупантам сваёй рашучасцю.

У Беларусі поўным ходам ідзе падрыхтоўка да супольных з РФ ваенных вучэнняў «Захад-2017». У горад прыбывае вайсковая тэхніка з трыкалорамі, па вуліцах ходзяць жаўнеры ў расейскай форме. Экспэрты наперабой заяўляюць аб тым, што шараговыя вучэнні могуць перарасці ў мяккую акупацыю Беларусі.

21 ліпеня Беларускі Нацыянальны Кангрэс заклікаў правесці Акцыю папярэджання магчымай агрэсіі, запланаваўшы яе на 8 верасня. Чаму так важна паказаць гатоўнасць абараняць сваю краіну, з каго браць прыклад беларускім патрыётам - cайт Charter97.org спытаў у грамадскай актывісткі і рэжысёркі Вольгі Нікалайчык.

- Учора Прага ўспамінала падзеі 1968 года, калі жыхары Чэхаславаччыны выйшлі на пратэст супраць савецкіх танкаў, якія ўвайшлі ў горад. Пратэстоўцы скандавалі: «Ідзіце дадому!» Напярэдадні беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2017» мы бачым тыя ж плакаты, чуем тыя ж лозунгі. Чаму беларусам так важна адказаць на гэтыя «вайсковыя гульні»?

- Мы падышлі да той рысы, перайшоўшы якую апынёмся ў СССР, вернуцца чэргі ў крамах, хлеб па картках, а наша краіна ператворыцца ў расейскую калонію. На нашых вуліцах сёння жаўнеры іншай краіны, вайсковая тэхніка пад замежнымі сцягамі.

На барысаўскай вайсковай базе чамусьці ходзяць расейскія паліцыянты, у камізэльках з трыкалорамі. «Ветлівыя людзі», якія акупавалі Крым, якія «вызвалялі» Данбас, якія ператварылі ў руіны квітнеючы Данецк - ходзяць па вуліцах нашых гарадоў. Да акупацыі застаўся адзін крок. Так ужо павялося, што такія «вайсковыя гульні» з Расеяй заканчваюцца стратай незалежнасці.

У нас застаецца толькі адзін шлях - выйсці 8 верасня на Акцыю папярэджання і паказаць, што мы гатовыя адказваць. Я прапаную зладзіць яскравы перфоманс: адзецца ўу стылі «мілітары», абуць берцы, узяць нашы нацыянальныя сцягі і паказаць, што мы гатовыя абараняцца. Чужынцаў на нашай зямлі не будзе, мы выйдзем без зброі, нашай зброяй будзе наша рашучасць.

- Як вы ўжо сказалі, 8 верасня пройдзе Акцыя папярэджання. Гэта падзея адбудзецца ў Дзень вайсковай славы Беларусі, калі ў бітве пад Воршай нашы продкі разграмілі маскоўскае войска. Што б вы хацелі сказаць перад акцыяй беларусам, спадчыннікам Астрожскага?

- Гістарычная памяць вельмі важная: Мы - нашчадкі Канстанціна Астрожскага! Мы нашчадкі - Тадэвуша Касцюшкі! Мы нашчадкі - Кастуся Каліноўскага! І ў той жа час, мы сучаснікі Міхаіла Жызнеўскага, Алеся Чаркашына, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля вызвалення Украіны ад пуцінскай акупацыі. Жызнеўскі марыў пра тое, каб вярнуцца ў Беларусь і вызваляць сваю Радзіму.

Украінцы сталі на абарону сваёй краіны, чым беларусы горшыя? Мы спадчыннікі ліцвінскай шляхты, якая бясстрашна ўступала ў бой з усякім непрыяцелем. У нас няма маральнага права сядзець на канапе і чакаць, што нехта за нас выйдзе на Плошчу.

Пуцін не спыніцца, бо пад прыцэлам Літва, Польшча, Украіна. Далей будуць акопы. Калі мы выйдзем - можа ён зразумее сваім запалёным мозгам, што з беларусамі «данецкі сцэнар» не пракаціць. Нашмат прасцей выйсці на Плошчу і заявіць аб нашай гатоўнасці абараняць Радзіму, чым быць уцягнутымі ў крывавыя гульні пуцінскага рэжыму.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках