6 траўня 2024, панядзелак, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Як працавалі людзі за ежу - так яно і застанецца

13
Эканаміст: Як працавалі людзі за ежу - так яно і застанецца

Малапісьменныя патугі ўладаў не здольныя змяніць сітуацыю ў эканоміцы.

Паводле слоў прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова, найбліжэйшым часам у Беларусі «плануюць павысіць» тарыфную стаўку першага разраду.

- Ніякіх эканамічных падставаў для павышэння стаўкі няма, - пракаментаваў «Салідарнасці» сітуацыю доктар эканамічных навук Барыс Жаліба.

- Эканоміка не расце, бо ВУП «расце» вельмі павольна, няма вялікага росту вытворчасці працы - а гэта асноўныя фактары, якія забяспечваюць рост заробкаў у нармальнай эканоміцы. Вось і даводзіцца выкарыстаць адміністрацыйны рычаг, - адзначыў эканаміст.

Пры павышэнні стаўкі першага разраду арганізацыі і прадпрыемствы аўтаматычна павінны будуць павысіць заробкі работнікам, падкрэслівае экспэрт. Але, хутчэй за ўсё, кіраўнікі прадпрыемстваў пойдуць больш звыклым шляхам:

- Будзе зноў скарачацца персанал, скарачацца колькасць бюджэтнікаў. А ў асноўным расце заробак высокааплатных работнікаў - паводле беларускіх мерак. Гэта дырэктары прадпрыемстваў, кіроўны склад, банкіры - а на перыферыі як працавалі людзі за ежу, за 100-150 даляраў, так яно і застанецца. Цудаў не будзе.

Эканаміст звярнуў увагу, што неабгрунтаванае павышэнне заробку вядзе да павышэння сабекошту прадукцыі.

- І калі прадпрыемства хоча нейкі прыбытак атрымаць, то яно будзе вымушанае павышаць кошт на сваю прадукцыю. Гэта дасць зніжэнне канкурэнтаздольнасці. Не трэба думаць, што ўсё гэта проста так растворыцца. Вось вам камандна-адміністрацыйная эканоміка ў дзеянні, - падсумаваў Барыс Жаліба.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках