28 красавiка 2024, Нядзеля, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паспяховы прадпрымальнік з Бабруйска: Бізнэс-план склаў на сурвэтцы

Паспяховы прадпрымальнік з Бабруйска: Бізнэс-план склаў на сурвэтцы

Прадавец-кансультант кінуў працу ў «Пятым элеменце» і адкрыў сваю краму.

Бізнэс-план на сурвэтцы, шматгадовы досвед працы прадаўцом-кансультантам і сем тысяч даляраў спатрэбіліся 32-гадоваму Сяргею Чалапану, каб адкрыць сваю краму індыйскіх тавараў. Сяргей распавёў bobruisk.ru, як ён арганізаваў сваю справу.

З чаго ўсё пачалося

- Пра сваю справу я стаў задумвацца яшчэ ў 20 гадоў. Аднак тады не было ні сродкаў, ні магчымасцяў. І я вырашыў уладкавацца папрацаваць прадаўцом-кансультантам у буйных гандлёвых сетках, каб навучыцца прадаваць, знаходзіць падыход, правільна ўзаемадзейнічаць з людзьмі. Навучанне там было наладжанае добра. Асабліва выдатна гэта было пастаўлена ў «Пятым элеменце». Там нават прыходзілі падстаўныя людзі - спецыялісты, у чые задачы ўваходзіла высветліць, ці правільна ты кансультуеш пакупніка. Досвед працы даў першапачатковыя веды, як усё гэта можна правільна арганізаваць.

Акрамя таго, я ўвесь час адкладваў грошы і з часам назапасіў сродкі для таго, каб адкрыць справу.

Даслоўна на сурвэтцы я склаў мінімальны бізнэс-план, пралічыў, якія аб'ёмы мне трэба асвоіць, каб весці бясстратны гандаль. Аналіз рынку я праводзіў у Менску і іншых беларускіх гарадах, ездзіў да іх, вывучаў як яны працуюць, як у іх усё абстаўлена. Браў кансультацыі, што больш карыстаецца попытам, што менш. Замовіў вітрыны, закупіў абсталяванне і тавар. Месца шукаў доўга, але, у выніку, застаўся ім задаволены - канчатковы прыпынак аўтобусаў і тралейбуса, вялікі пешаходны трафік, першы павільён - з вокнамі на вуліцу.

Першыя 8-10 месяцаў мы працавалі без прыбытку або сабе ў страту. Парой для прыцягнення кліентаў я нешта прадаваў па мінімальных нацэнка ці ўвогуле без іх, хоць бы толькі для таго, каб людзі паспрабавалі. Выжыць дапамог толькі запас фінансавых рэсурсаў, які меўся ў мяне.

Чаму сталі гандляваць індыйскімі таварамі

- Пару гадоў таму ў Бабруйску тавары з Індыі прадаваліся раздробна - у аптэках, у нейкіх крамах, а спецыялізаваная крама зачынілася. Перыядычна ў наш горад прыязджалі выставы-кірмашы індыйскіх тавараў. Вось, я і падумаў, што можна адкрыць краму, у якой кожны дзень будзе доступ да патрэбных тавараў, ёсць магчымасць усё паглядзець, памацаць рукамі.

Апроч іншага, і жонка, і я яшчэ задоўга да адкрыцця крамы самі карысталіся індыйскімі таварамі. Нам быў знаёмы і цікавы гэты кірунак.

Пры гэтым не абавязкова, што прадукты для здаровага харчавання - гэта вотчына вегетарыянцаў, веганаў або сыраедаў. Бо ў іх утрымліваюцца карысныя рэчывы і мікраэлементы, неабходныя для спажывання на рэгулярнай аснове любому чалавеку, які клапоціцца пра сваё здароўе.

Асноўныя пакупнікі

- Дзяўчаты і жанчыны - ад 20 да 50 гадоў, якія клапоцяцца пра сваё здароўе і пра тое, як яны выглядаюць.

Якія планы

- Геаграфія у нас пашырылася са з'яўленнем інтэрнэт-крамы. Асартымент пашыраецца пастаянна, але не бяздумна, а толькі з вывучэннем водгукаў. Толькі пасля гэтага я прымаю рашэнне, завозіць тавар ці не. Ёсць таксама жаданне пашырыць памяшканне і змяніць гандлёвы павільён на асобную краму, але гэта, хутчэй, адносіцца да далёкай перспектывы.

Так, часам думаў: «А можа я «не ў той стэп» падаўся?!» Але рэсурсам для мяне ў такія моманты было разуменне таго, што я яшчэ не ўсё паспрабаваў у гэтым бізнэсе. Кідаць можна толькі ў тым выпадку, калі ўсё паспрабаваў, пераканаўся, што нічога з гэтага не працуе, праверыў усе гіпотэзы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках