28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Масква можа «падмануць» Лукашэнку з крэдытам

11
Чаму Масква можа «падмануць» Лукашэнку з крэдытам
Выява: ARU.TV

Абяцаць крэдыт - не значыць выдаць.

Урад РФ прыняў пастанову выдаць Беларусі крэдыт сумаю 700 мільёнаў даляраў. Дамоўленасць аб ім была дасягнутая на ўзроўні Пуціна і Лукашэнкі ў красавіку гэтага года. Гаворка ідзе пра дзяржаўны фінансавы крэдыт, прызначаны «для выплаты і абслугоўвання сёлета дзяржаўнай запазычанасці Беларусі перад Расеяй». Пастанова расейскага ўрада вылучыць крэдыт Беларусі можа быць абцяжарана нейкімі ўмовамі, падазраюць экспэрты ў Менску, піша «Независимая газета».

Крэдыт выдаецца на 10 гадоў, выплачваць яго Менск будзе двума ратамі - 15 красавіка і 15 кастрычніка кожнага года пачынаючы з 2018-га. Стаўка па крэдыце ўстаноўленая на ўзроўні стаўкі LIBOR для шасцімесячных дэпазітаў у далярах плюс маржа, што вызначаецца як розніца паміж прыбытковасцю даляравых еўрабондаў Расеі з выплатай праз сем гадоў і разліковай стаўкай сямігадовага адсоткавага свопу ў далярах.

Афіцыйны Менск разлічвае, што ўдасца атрымаць грошы да канца жніўня, хоць яшчэ не так даўно намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч дзяліўся надзеямі, што гэта будзе ліпень-жнівень.

Незалежныя экспэрты скептычна паставіліся да перспектыў узяцця новай пазыкі, каб хоць старыя выплаціць. Вядомы сваімі рэзкімі развагамі эканаміст Леанід Заіка мяркуе, што Беларусі час наогул адмовіцца ад такой практыкі, бо ВУП краіны з 2014 года скараціўся на 38% і мясцовая эканоміка не ў стане генерыраваць даходы ў такой суме, якая дазволіць разлічвацца па даўгах. «У даўгі нельга больш залазіць, таму што мы можам не аддаць іх пазней», - салідарны з такой пазіцыяй і эканаміст Леанід Злотнікаў. Дзяржаўная запазычанасць з пачатку года і так ужо вырасла больш чым на 14% - да 16,6 млрд даляраў, ушчыльную наблізіўшыся да небяспечнай рысы 45% ВУП. Пры гэтым золатавалютныя рэзервы краіны складаюць толькі 6,6 млрд даляраў. Пры іх пажаданым ўзроўні хаця б за 9 млрд даляраў.

Калі эканоміка не зарабляе столькі, каб разлічвацца з запазычаннямі, то альтэрнатывай рэфінансаванню можа быць альбо «праяданне» золатавалютных рэзерваў, альбо абвяшчэнне дэфолту. Апошняе, вядома ж, нанясе непапраўную шкоду іміджу краіны і зробіць ужо практычна немагчымым далейшае запазычанне.

Экспэрты таксама звяртаюць увагу на тое, што нават наяўныя сродкі ўрад Беларусі выдаткоўвае неэфектыўна. У меншых маштабах, чым раней, але ўсё ж фінансуюцца стратныя вытворчасці для падтрымання сацыяльнай стабільнасці. Лукашэнка зноў пасля амаль двухгадовага перапынку на «жыццё па сродках» зноў загаварыў пра падвышэнне сярэдняга заробку да 500 даляраў. У эквіваленце сёлета і 750 - у наступным ва ўмовах, калі асноўная маса насельніцтва не дацягвае і да 300. Мясцовыя аналітыкі асцерагаюцца, што ўлады ўключаць друкаваны станок для выканання гэтага даручэння і канчаткова разбураць далікатную фінансавую стабільнасць краіны.

Аднак не толькі гэта турбуе мясцовую эканамічную грамадскасць. Аналітыкі, якія прывыклі да таго, што ўсё ў адносінах Расеі і Беларусі абстаўлена нейкімі ўмовамі, успамінаюць нядаўняе ўказанне прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна «змусіць» выкарыстоўваць Беларусь расейскія парты для пастаўкі нафтапрадуктаў на экспарт. «Дык ці не стане пытанне выдачы дзяржаўнага фінансавага крэдыту 700 млн даляраў. Рычагом ціску на Менск ў сюжэце з пераарыенціроўкай экспарту нафтапрадуктаў?

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках