28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аптэчная скандалістка з Віцебску: Была на нервах праз мужа

90
Аптэчная скандалістка з Віцебску: Была на нервах праз мужа

Віцяблянка распавяла сваю версію таго, што здарылася.

На запісу відаць, як жанчыну папрасілі вывесці з аптэкі сабаку, на што ўгневаная дама запатрабавала кнігу скаргаў, назваўшы правізара «бруднай, смярдзючай жывёлай». Пасля жанчына вывела свайго мопса, папрасіўшы сабаку сысці «ад гэтага бамжа», піша kyky.org.

«Паводле санітарных правілаў, уваход у аптэку з жывёламі забаронены, адпаведная інфармацыя ёсць на дзвярах аптэкі. Гэтыя правілы абгрунтаваныя: да нас заходзяць людзі з алергіяй. Нават калі ў памяшканні да таго часу сабакі ўжо не будзе, алерген застанецца! У аптэцы можа знаходзіцца дзіця, якое спалохаецца сабакі. Ды і некаторыя дарослыя людзі баяцца сабак», - распавёў Максім Самсонаў.

Акрамя персоны аптэкара, наведвальніцы не спадабалася, як была прашытая кніга скаргаў. Таксама яна заўважыла, што Максім Самсонаў не валодае дастатковымі ведамі, каб яе абслугоўваць.

Пасля таго, як правізар выклаў відэа ў інтэрнэт, інцыдэнтам зацікавілася міліцыя. Супрацоўнікі апыталі маладога чалавека як сведку. Заявы ён не пісаў, хоць абразы цягнуць на Адміністрацыйную справу.

Дарэчы, скандалістка скаргу не пакінула. Усё тое, што жанчына паспела напісаць, яна потым закрэсліла.

Журналісты знайшлі гераіню роліка. Гэта жыхарка Віцебска Марына Паяркова. Яна распавяла, што ў той дзень была на ўзводзе, таму што яе муж апёк ногі бетонам. «Мне трэба было выгуляць сабаку, і я прыйшла з ёй. Зайшла, а мне адразу кажуць, выйдзіце з сабакам. Я сказала, што на хвіліну, але ён (загадчык аптэкі. - рэд.) мне пачаў казаць манатонным тонам, каб я выйшла. Я разумею, што не мела рацыю, так нельга было размаўляць і так камунікаваць з людзьмі. Але я была на нервах праз тое, што здарылася з мужам, сваёй манатоннасцю ён мяне выводзіў з раўнавагі», - паспрабавала апраўдацца Марына Паяркова.

Пры гэтым прасіць прабачэння яна не хоча: «Ён у гэты ж момант выкіне ролік са мной у Ютубе. Хоць я разумею, што можна было б папрасіць прабачэння, але ён здыме другую серыю і прынізіць яшчэ больш», - патлумачыла жанчына.

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках