26 красавiка 2024, Пятніца, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - настаўнікам: Годзе скардзіцца на нізкі заробак

48
Лукашэнка - настаўнікам: Годзе скардзіцца на нізкі заробак

Дыктатар запатрабаваў, каб яму больш не дакучалі гэтым пытаннем.

Лукашэнка запатрабаваў, каб настаўнікі і выхавальнікі не жаліліся на малыя заробкі, паведамляе БелТА.

- Ну, а як з заробкам? - задаўся пытаннем Лукашэнка, выступаючы на рэспубліканскім педсавеце. - Міністра адукацыі і віцэ-прэм'ера на апошнім дакладзе я выразна папярэдзіў: праблема скаргаў настаўніка на нізкі заробак налета павінна быць знятая. Настаўнік і лекар - ідэалагічная маральная аснова нашага грамадства, асабліва мясцовая інтэлігенцыя, якая непасрэдна працуе з народам. Калі нам трэба нешта данесці да народа, мы гэта робім праз вас. Вы - галоўная апора дзяржавы.

Са слоў дыктатара, пытанне з нізкімі заробкамі павінна быць знятае.

- Я не кажу пра суму, я не ведаю, якая будзе сума, але трэба, каб вам, ведаючы, які аб'ём працы вы выконваеце, сорамна было ставіць пытанне пра павышэнне заробкаў, таму я так і сфармуляваў. Якім шляхам мы пойдзем (розныя будуць падыходы, і міністр гэта ведае), але мы абавязкова павінны зрабіць той крок, пра які я казаў у плане заробкаў, асабліва тым, хто працуе ў дзіцячых яслях і школах.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках