28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар: Мой сын вучыцца ў звычайнай вясковай школе

33
Дыктатар: Мой сын вучыцца ў звычайнай вясковай школе

Беларусам зусім неабавязкова атрымліваць добрую адукацыю ў гімназіях і БДУ.

Выступаючы на рэспубліканскім педагагічным савеце, Лукашэнка заявіў, што ў нашай краіне па-ранейшаму ўважаецца «надта прэстыжным» вучыцца ў гімназіі, а затым паступіць у БДУ, паведамляе БелТА.

Аднак асабіста ён не думае, што ВНУ ў іншых абласных гарадах горшыя за сталічныя. І ў якасці прыкладу распавёў: у яго працуюць два лекары, якія скончылі медыцынскі ўніверсітэт у Гомелі.

- Мой сын вучыцца ў звычайнай вясковай школе. Калі хто-небудзь думае, што калі там вучыцца сын прэзідэнта і гэтую школу перавярнулі, нічога такога. Якая была школа, кабінеты, такімі яны і засталіся. І я жорстка за гэта адказваў, каб потым не пачаліся размовы: «А там для сына адмыслова ўсё зрабілі». Мяркую, што там атрымліваюць нармальныя веды, - распавёў Лукашэнка. - Некаторыя кажуць, што сына трэба перавесці ў гімназію, але ж можна атрымаць звычайную сярэднюю адукацыю. Усё залежыць ад настаўніка, ад выкладання, ад адказнасці кіраўніцтва школы.

Са слоў дыктатара, у Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школе, дзе вучыцца ягоны сын Мікалай, Аляксандра Лукашэнку «кожны дзень гатовыя сустракаць».

- Як я і даручаў, дзеткі за руку вядуць сваіх бацькоў і маці на спартовую пляцоўку, - адзначае дыктатар. - У сына звычайная тыпавая вясковая школа, дзе 570 навучэнцаў. Мяркую, гэта ўзорная школа. Я не люблю вялікія школы.

Фота: tut.by
Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках