28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэймс Мэціс: ЗША паставяць Украіне вайсковае абсталяванне на $175 мільёнаў

11
Джэймс Мэціс: ЗША паставяць Украіне вайсковае абсталяванне на $175 мільёнаў
Джэймс Мэціс

Расея дагэтуль плануе ваеннай сілай перакроіць межы.

ЗША паставяць Украіне вайсковага абсталявання на 175 мільёнаў даляраў ЗША (блізу 150 мільёнаў еўраў). Пра гэта ў чацвер, 24 жніўня, знаходзячыся з афіцыйным візітам у Кіеве, заявіў міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс. Ён заявіў, што Вашынгтон «разглядае» і пытанне аб пастаўках ва Украіну «смяротнага абарончага ўзбраення», паведамляе «Нямецкая хваля».

«Абарончая зброя сама па сабе не з'яўляецца правакацыяй, калі вы не агрэсар. А Украіна дакладна не з'яўляецца агрэсарам», - заявіў Мэціс на супольнай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Парашэнка і кіраўнік Пентагона разам прысутнічалі на парадзе, прысвечаным Дню незалежнасці Украіны.

«Нягледзячы на расейскія пярэчанні, мы ведаем, што яны (расейскія ўлады - Заўвага.) шукаюць спосабы ваеннай сілай перакроіць нацыянальныя межы», - падкрэсліў Мэціс, дадаўшы, што Вашынгтон не мае намеру прызнаваць анэксію Крыму і адмаўляцца ад санкцый, «пакуль Расея не спыніць тыя акцыі, якія іх выклікалі».

«Не сумнявайцеся, - заявіў кіраўнік Пентагона прэзідэнту, - Злучаныя Штаты - на баку Украіны». Візіт Мэціса - першая паездка міністра абароны ЗША на тэрыторыю краін былога Савецкага Саюза за апошнія дзесяць гадоў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках