28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тылерсан: ЗША моцна падтрымліваюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны

2
Тылерсан: ЗША моцна падтрымліваюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны
РЭКС ТЫЛЕРСАН
ФОТА: GETTY IMAGES

Тылерсан ад імя ўрада ЗША павіншаваў Украіну з Днём Незалежнасці.

Злучаныя Штаты Амерыкі па-ранейшаму моцна падтрымліваюць суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і дэмакратыю ва Украіне. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан, паведамляе interfax.com.ua.

Тылерсан ад імя ўрада ЗША павіншаваў Украіну з Днём Незалежнасці, і запэўніў у прадаўжэнні партнёрства дзвюх краін.

«Ад імя ўрада Злучаных Штатаў Амерыкі найлепшыя пажаданні ўсім украінцам у ваш нацыянальны дзень. Як я сказаў у Кіеве ў мінулым месяцы (ліпені), мы глыбока цэнім дружбу, якая развілася за 25 гадоў дыпламатычных стасункаў. Мы высока цэнім вашу ўпартасць перад тварам сур'ёзных выклікаў, у тым ліку ў расейскім канфлікце на Данбасе, у акупацыі Расеяй і анэксіі Крыма», - гаворыцца ў віншаванні Тылерсана.

Са слоў дзяржсакратара, нягледзячы на цяжкасці, украінскі народ паказаў моцную рашучасць ствараць эканамічныя магчымасці, змагацца з карупцыяй і ўмацоўваць свае дэмакратычныя інстытуцыі.

«Злучаныя Штаты ганарацца быць партнёрам на шляху Украіны, і мы па-ранейшаму цвёрда падтрымліваем ваш суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і дэмакратыю. Няхай надыходзячы год прынясе мір, росквіт і прагрэс народу Украіны», - адзначыў дзяржсакратар ЗША.

Напярэдадні прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Дональд Трамп накіраваў прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку віншаванні з нагоды 26-й гадавіны незалежнасці ўкраінскай дзяржавы.

Трамп запэўніў, што Вашынгтон працягне «падтрымліваць імкненне Украіны і прыкладаць намаганні для аднаўлення суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці гэтай краіны».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках