28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Голубеў: Мы з Язэпам Юхо пачалі пісаць Канстытуцыю са слоў: «Мы, народ Беларусі»

4
Валянцін Голубеў: Мы з Язэпам Юхо пачалі пісаць Канстытуцыю са слоў: «Мы, народ Беларусі»

25 жніўня спаўняецца 26 гадоў, як «Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі» набыла канстытуцыйную сілу.

25 жніўня спаўняецца 26 гадоў, як набыла канстытуцыйную сілу «Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі», дзе было заяўлена «вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу». А таксама краіна была абвешчаная суверэннай дзяржавай з правам на самавызначэнне і дзяржаўнасць беларускай мовы.

Пра гэта «Радыё Рацыя» распавёў адзін з аўтараў Дэкларацыі, тагачасны каардынатар апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання, доктар гістарычных навук Валянцін Голубеў.

- Мне пашанцавала разам з прафесарам, доктарам гістарычных навук Юхо пісаць уводзіны ў Канстытуцыю, прэамбулу. І як раз мы з ім прапанавалі вось гэты падыход, калі Канстытуцыя пачынаецца: «Мы, народ Беларусі». Калі б у нас не было Дэкларацыі, нам было б цяжэй нешта рабіць. Таму што Канстытуцыя БССР адназначна казала, што цэнтр палітычны і эканамічны - у Маскве. Калі мы надалі Дэкларацыі статус канстытуцыйнага закона, Дэкларацыя стала вышэй за Канстытуцыю.

Да прыходу да ўлады Лукашэнка 27 ліпеня, дзень прыняцця Дэкларацыі адзначаўся як Дзень Незалежнасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках