28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС РФ няўдала патлумачыў розніцу паміж нацызмам і камунізмам

29
МЗС РФ няўдала патлумачыў розніцу паміж нацызмам і камунізмам

МЗС Расеі зрабіў выяву пра адрозненні нацыстаў і камуністаў.

Міністэрства замежных спраў Расеі няўдала патлумачыла розніцу паміж нацызмам і камунізмам. 23 жніўня ў Еўропе адзначаўся дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму. Такое параўнанне заўсёды балюча ўспрымаецца ў Маскве. Вось і гэтым разам МЗС наважыў прадэманстраваць, што СССР і нацысцкую Нямеччыну нельга ставіць у адзін шэраг, піша «Медуза».

ФОТА: TWITTER.COM/MFA_RUSSIA

У англамоўным твітэры міністэрства з'явіўся твіт з наступным тэкстам: «Нацысцкая Нямеччына пачала Другую сусветную вайну і забіла 27 мільёнаў савецкіх грамадзян. СССР скончыў вайну і выратаваў свет ад карычневай чумы». Да яго было далучана фота, на ім - мужчына ў нацысцкай форме і жанчына - у савецкай. На здымку мужчыны быў надпіс «Нацыст. Пачаў халакост», на здымку жанчыны - «Камуністка. Скончыла халакост». Знізу былі дапісаныя словы: «У гэтым розніца».

Мужчына на здымку - вядомая асоба, Вернер Гольдбэрг, які ніколі не быў сябрам нацысцкай партыі. Праз тое, што яго бацька быў габрэем, Гольдбэрг у 1940 годзе звольнілі з войска. Але ў нацысцкай прапагандзе яго фота працягвалі выкарыстоўваць як «ідэальнага нямецкага салдата».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках