27 красавiка 2024, Субота, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганчарэнка супраць Маўрынью: адбылося лёсаванне Лігі чэмпіёнаў

5
Ганчарэнка супраць Маўрынью: адбылося лёсаванне Лігі чэмпіёнаў
Віктар Ганчарэнка
ФОТА: SPORT-EXPRESS.RU

Падапечныя Віктара Ганчарэнкі будуць змагацца з «Манчэстар Юнайтэд».

Cёння ў Манака прайшло лёсаванне групавога турніру Лігі чэмпіёнаў. Адным з супернікаў маскоўскага ЦСКА, галоўным трэнерам якога з'яўляецца беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка, будзе «Манчэстар Юнайтэд» пад кіраўніцтвам вядомага партугальца Жазэ Маўрынью.

Група A: «Бенфіка» (Партугалія), «Манчэстар Юнайтэд» (Англія), «Базэль» (Швейцарыя), ЦСКА (Масква, Расея).

Група B: «Баварыя» (Нямеччына), ПСЖ (Францыя), «Андэрлехт» (Бельгія), «Селтык» (Шатландыя).

Група C: «Чэлсі» (Англія), «Атлетыка» (Мадрыд, Гішпанія), «Рома» (Італія), «Карабах» (Азербайджан).

Група D: «Ювентус» (Італія), «Барселона» (Гішпанія), «Алімпіякас» (Грэцыя), «Спортынг» (Партугалія).

Група E: «Спартак» (Масква, Расея), «Севілья» (Гішпанія), «Ліверпуль» (Англія), «Марыбор» (Славенія).

Група F: «Шахцёр» (Данецк, Украіна), «Манчэстэр Сіці» (Англія), «Напалі» (Італія), «Фейеноорд» (Галандыя).

Група G: «Манака» (Францыя), «Порту» (Партугалія), «Бешыкташ» (Турцыя), «РБ Лейпцыг» (Нямеччына).

Група H: «Рэал» (Мадрыд, Гішпанія), «Барусія» (Дортмунд, Нямеччына), «Тотэнхэм» (Англія), АПОЭЛ (Кіпр).

Групавы этап Лігі чэмпіёнаў складаецца з 6 тураў.

1 тур. 12/13 верасня.

2 тур. 26/27 верасня.

3 тур. 17/18 кастрычніка.

4 тур. 31 кастрычніка/1 лістапада.

5 тур. 21/22 лістапада.

6 тур. 5/6 снежня.

Дзве найлепшыя каманды кожнай групы атрымаюць тур у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

Восем каманд, якія занялі трэція месцы ў групах Лігі чэмпіёнаў, выступяць у 1/16 фіналу Лігі Еўропы - другога па рангу кантынентальнага клубнага турніру (лёсаванне 11 снежня).

Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 26 траўня 2018 года на стадыёне «Алімпійскі» ў Кіеве.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках