28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Чарнавус: Улады баяцца народнага кантролю

8
Мікалай Чарнавус: Улады баяцца народнага кантролю
Мікалай Чарнавус
ФОТА: «Радыё Свабода»

Баранавіцкі актывіст наважыў паставіць на кантроль мясцовых чыноўнікаў.

Баранавіцкія і Берасцейскія абласныя ўлады баяцца народнага кантролю, і папярэджанне грамадскага актывіста Мікалая Чарнавуса (старэйшага), яшчэ ад 26 лютага, аб стварэнні арганізацыі народнага кантролю ўспрынялі хваравіта, паведамляе «Радыё Рацыя».

24 жніўня на працу да Чарнавусу прыйшоў намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку гарадскога аддзела міліцыі Сяргей Паўленя па лісце з абласнога выканаўчага камітэта, каб правесці апытанне аб стварэнні арганізацыі кантролю за дзейнасцю чыноўнікаў, кажа Мікалай Чарнавус.

- Пытае: «Ці зарэгістраваная вашае аб'яднанне, якое вы называеце?» Не, не зарэгістраванае. Мы проста на плошчы вырашылі і пастанавілі, але не зарэгістравалі ва ўпраўленні юстыцыі. «Трэба зарэгістраваць». Атрымліваецца, што на злодзею і шапка гарыць. Баяцца, што ў Баранавічах пачне працаваць народны кантроль.

26 лютага падчас народнага сходу супраць падатку на «дармаедства», была прынятая рэзалюцыя з 12-ці пунктаў. У адной з іх гаварылася пра стварэнне арганізацыі Народнага кантролю. Рэзалюцыя была накіраваная ў абласны выканаўчы камітэт і ў адміністрацыю Лукашэнкі. Адказы на гэтыя лісты дагэтуль не прыйшлі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках