27 красавiка 2024, Субота, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск даставілі часцінку праху святой роўнаапостальнай Марыі Магдалены

16
У Менск даставілі часцінку праху святой роўнаапостальнай Марыі Магдалены

Часцінка мошчаў прыбыла ў Свята-Духаў кафедральны сабор у Менску.

Увечары 26 жніўня часцінка мошчаў прыбыла ў Свята-Духаў кафедральны сабор у Менску. Інфармацыя пра гэта змешчаная на партале Беларускай праваслаўнай царквы.

Сустрэчу святыні ўзначаліў Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх Беларусі.

Святая роўнаапостальная Марыя Магдалена - паслядоўніца Ісуса Хрыста. У адпаведнасці з евангельскім тэкстам, яна ішла за Хрыстом, была падчас ягонага ўкрыжавання і была ўзнагароджаная першай убачыць уваскрослага Ісуса Хрыста.

Марыя Магдалена памерла ў горадзе Эфесе, адкуль за бізантыйскім імператарам Львом VI Філосафам (IX стагоддзе) ейныя мошчы былі перанесеныя ў Канстанцінопаль. Пасля крыжовых выпраў і падзення Канстанцінопаля (1453 год) мошчы святой былі падзеленыя, вялікая іх частка цяпер знаходзіцца ў Заходняй Еўропе. Адна з часцінак мошчаў была перанесеная з Бэльгіі ў Ільінскі Адэскі мужчынскі манастыр, адкуль і прыбыла ў менскі Свята-Духаў кафедральны сабор на сталае захоўванне.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках