29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БНК: 8 верасня ў Менску адбудзецца акцыя пратэсту і салідарнасці

10
Рада БНК: 8 верасня ў Менску адбудзецца акцыя пратэсту і салідарнасці

Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу выступіла з заявай перад Акцыяй папярэджання.

Cайт Charter97.org прыводзіць тэкст заявы Рады БНК:

Рэжым, які ўжо амаль чвэрць стагоддзя незаконна ўтрымлівае ўладу ў Беларусі, прадаўжае ціск на грамадства, прадаўжае рэпрэсіі ў дачыненні да актывістаў дэмакратычнай апазіцыі. Чарговым разам арыштаваны адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч.

Арышт Статкевіча наўпрост звязаны з акцыяй «За мірную Беларусь!», на якую Беларускі Нацыянальны Кангрэс заклікае грамадзян 8 верасня а 19.00 на Кастрычніцкую плошчу Менску, каб запатрабаваць ад уладаў выканання артыкула 18 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўным нейтралітэце. Арышт Статкевіча - спроба рэжыму сарваць акцыю пратэсту супраць уцягвання Беларусі ў вайскова-палітычныя блокі, супраць антынацыянальнай унутранай і замежнай палітыкі.

Мэтай збіць хвалю народных пратэстаў абумоўлены таксама палітычны пераслед сяброў Рады БНК, лідара незалежнага прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча, чальца РЭП Ігара Комлікa.

Мы не павінны паддавацца ціску рэжыму, у якога няма ніякіх іншых спосабаў і сродкаў для ўтрымання ўлады, акрамя рэпрэсій. Свабода Беларусі каштуе нашых намаганняў для барацьбы за яе.

Патрабуючы неадкладнага вызвалення, спынення пераследу паводле палітычных матываў нашых таварышаў, мы ўважаем за справу гонару правесці 8 верасня акцыю «За мірную Беларусь!», у падрыхтоўцы якой яны бралі ўдзел. Цяпер гэта не толькі акцыя пратэсту, але і акцыя салідарнасці з усімі, хто так ці інакш пацярпеў ад несправядлівасці, беззаконня, ад рэпрэсій.

Патрыётаў Беларусі ў гэты дзень, у Дзень беларускай вайсковай славы, мы заклікаем прысягнуць на вернасць Айчыне. Вось тэкст прысягі:

Я… перад Богам i Беларуссю:

клянуся змагацца за свабоду і незалежнасць маёй краіны;

клянуся берагчы Беларусь у сэрцы маім, бараніць яе ад усякага, адкуль бы ён ні прыйшоў, ворага;

клянуся быць верным Беларусі і ніколі не здрадзіць маім сябрам, якія змагаюцца за вольную Айчыну.

Жыве Беларусь!

Усіх, для каго гэтыя словы не пусты гук, у каго Беларусь у сэрцы, чакаем 8 верасня а 19.00 на Кастрычніцкай плошчы сталіцы нашай краіны.

Улада - народу!

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках