27 красавiка 2024, Субота, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пецярбургу ў беларуса скралі Range Rover за 100 тысяч даляраў

18
У Пецярбургу ў беларуса скралі Range Rover за 100 тысяч даляраў

Дарагое аўто скралі прама з паркоўкі каля супермаркета.

У Пецярбургу ўвечары 29 жніўня на паркоўцы ГЦ «Мега Парнас» у беларуса скралі Range Rover. Яго кошт - блізу 100 тысяч даляраў, паведамляюць «Кіроўцы Пецярбурга».

Як стала вядома, скрадзены чорны Land Rover Range належыць 51-гадоваму генеральнаму дырэктару будаўнічай фірмы.

Кошт аўтамабіля 2014 года выпуску - блізу 6 млн расейскіх рублёў (блізу 100 тысяч даляраў). Акрамя таго, аўтамабіль быў набыты ў крэдыт, штомесячныя плацяжы па якому складаюць 60 тысяч расейскіх рублёў (блізу тысячы даляраў). Гаспадару аўто заставалася выплаціць блізу 20 тысяч даляраў. Машына застрахаваная па КАСКО і абсталяваная сістэмай супраць крадзяжу.

Са слоў гаспадара транспартнага сродку, ён прыпаркаваў аўтамабіль побач з мегамаркетам і адправіўся за пакупкамі. Калі ён выйшаў, то не выявіў свайго пазадарожніка на паркоўцы. Праваахоўныя органы шукаюць скрадзены Range Rover.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках