28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу лідараў прафзвязу РЭП перадалі ў СК

4
Справу лідараў прафзвязу РЭП перадалі ў СК
ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ

Справа з фінансавай міліцыі ў СК было перададзеная 8 жніўня.

Распачатую Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю справу аб «ухіленні ад выплаты падаткаў у значнай суме» супраць лідараў прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка 8 жніўня перадалі ў Следчы камітэт.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў прававы інспектар прафзвязу РЭП Юрый Белякоў.

«Учора перадалі гэтую справу з УДФР Менска ва ўправе Следчага камітэта горада Менска - перавезлі туды ўсё, што ў нас было канфіскавана. Ігар Комлік застаецца пад вартай, яму выставілі абвінавачванне і падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай на 10 дзён. На пачатку наступнага тыдня гэты тэрмін мінае, і следчы павінен альбо змяніць яму меру стрымання, альбо пакінуць яе ў дзеянні. Але гэта ўсё абскарджваецца праз суд, што мы і плануем рабіць».

Як паведамлялася раней, 2 жніўня супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў правялі ператрус у менскім офісе прафзвязу РЭП. Старшыні прафзвязу Генадзю Фядынічу і ягонаму намесніку Ігару Комліку выстаўленае абвінавачанне «ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у значнай суме». Фядыніча пасля допыту вызвалілі, Комліка ўзялі пад варту.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках