27 красавiка 2024, Субота, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча адгародзіцца ад Беларусі загародай

17
Польшча адгародзіцца ад Беларусі загародай

Польшча паставіць агароджу даўжынёй 729 кіламетраў на мяжы з Беларуссю і Украінай.

Польшча паставіць агароджу даўжынёй 729 кіламетраў на мяжы з Беларуссю і Украінай, каб спыніць міграцыю дзікоў, паведамляе «Радыё Свабода».

Пра гэта заявіў міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Кшыштаф Юргель, які паведаміў, што ўрад выдзеліў на гэтую пабудову 130 мільёнаў злотых (36 мільёнаў даляраў).

На думку польскіх экспэртаў, прычынай з'яўлення афрыканскай чумы свіней у Польшчы былі дзікі інфікаванныя вірусам чумы, якія прыйшлі з Беларусі.

Афрыканская чума свіней з'явілася ў Польшчы ў лютым 2014 года. З таго часу ў краіне выяўлена 93 ачагі захворвання свіней у трох ваяводствах: Падляшскім, Мазавецкім і Люблінскім. Таксама выяўлены 461 выпадак заражэння афрыканскай чумой дзікоў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках