27 красавiка 2024, Субота, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-польскай мяжы згарэлі два аўтамабілі

3
На беларуска-польскай мяжы згарэлі два аўтамабілі
ФОТА: VK.COM/ALARMBREST

Праца пункта пропуску «Цярэспаль» паралізаваная.

Пажар паралізаваў працу польскага пункта пропуску «Цярэспаль» на мяжы з Берасцем. Гарэлі два аўтамабілі. Праз надзвычайнае здарэнне польскі бок не прапускае беларускія аўтамабілі на сваю тэрыторыю, піша onliner.by.

У аднаго з аўтамабіляў на польскай тэрыторыі адбылося замыканне стартэра, ён загарэлася. Кіроўца дарэмна спрабаваў збіць полымя вогнетушыцелем. Затым палаючы аўтамабіль пакаціўся і рэзнуўся ў аўтамабіль наперадзе, які таксама загарэўся.

- Рытмічнасць працы нашага пункта пропуску будзе парушаная, бо польскі бок пакуль не прымае аўтамабілі праз пажар, - паведамілі ў Берасцейскай памежнай групе.

ФОТА З САЙТА ONLINER.BY

Пажар патушылі польскія ратавальнікі, аднак да таго часу агонь знішчыў абодва аўтамабілі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках