19 красавiка 2024, Пятніца, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Севярынец: У хворага кіраўніцтва ўжо не толькі параноя

8
Таццяна Севярынец: У хворага кіраўніцтва ўжо не толькі параноя
ТАЦЦЯНА СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: BCHD.INFO

Заява Мінадукацыі аб шматдзетных і рэлігійных сем'ях у вышэйшай ступені неадэкватная.

Пра гэта сайту Charter97.org заявіла былая настаўніца з шматгадовым стажам і віцебская каардынатарка аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Таццяна Севярынец, каментуючы залічэнне Мінадукацыі шматдзетных і рэлігійных сем'яў у разрад «сацыяльна небяспечных».

- На думку чыноўнікаў, шматдзетныя сем'і і сем'і вернікаў «характарызуюцца некаторым адхіленнем ад нормаў, што не дазваляе залічыць іх да шчасных»...

- Што я магу сказаць, няшчасныя, з прыкметамі небяспекі для грамадства - гэта прыдатныя вызначэнні для нашага ўрада, Міністэрства адукацыі і ўсіх астатніх структур улады. А не для шматдзетных і рэлігійных сем'яў.

Натуральна, у беларускіх шматдзетных сем'ях часта няма дастатковага матэрыяльнага забеспячэння, бо ўрад не паклапаціўся забяспечыць не толькі гэтыя сем'і, бацькоў гэтых дзяцей, але і наогул беларусаў годнай працай і годным узроўнем заробку. Не кажучы ўжо пра пенсіянераў, хоць, усё гэта можна паставіць у адну паралель.

Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што небяспечным для грамадства з'яўляецца ўрад на чале з Лукашэнкам, ягонае міністэрства і гэтак далей, якія невядома адкуль, з якога трызнення і сну ўводзяць «інавацыі», якія больш з'яўляюцца здзекам. Прычым намагаюць на тым, што гэта робіцца ў рамках правілаў школьнай гігіены, клопату пра дзяцей, у нас усе гэтыя новаўвядзенні прыкрываюцца прыгожымі словамі. Пра гэта можна казаць як на дзяржаўным узроўні, так і на ўзроўні, скажам, абласнога цэнтра ў якім я жыву.

- На ваш погляд, якой павінна быць рэакцыя грамадства на такую заяву уладаў?

- Ведаеце, бацькі павінны былі адрэагаваць ужо на тую дурасць, якая была ўведзеная, як, напрыклад, «графік пад Міколку». Бо не было праведзенае ні сацапытанне, ні даследаванне, ні міністэрства аховы здароўя не зрабіла сваіх высноў. Графік быў увядзе без падстаў, а потым будуць апраўдвацца.

Тое ж самае і ў гэтым выпадку пра сем'і. Калі бацькі і рэлігійная супольнасць прамаўчаць, значыць так ім і трэба. Таму што калі народ праглыне, то за гэтым будзе наступная, значна больш моцная, хваля дзікасці ды ідыятызму. Я не люблю гэтыя вызначэнні, але выказацца інакш не магу.

Гэта ўжо не тое, што залюстроўе, гэта хворае кіраўніцтва, у якога не толькі параноя, а ўжо адназначна найвышэйшая ступень дэбілізму.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках