26 красавiка 2024, Пятніца, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шасцёра беларусаў збілі двух паліцыянтаў у Маскве

Шасцёра беларусаў збілі двух паліцыянтаў у Маскве
ФОТА: РІА НАВІНЫ/ВАДЗІМ БРАЙДАЎ

Ім пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Шасцёра грамадзян Беларусі збілі расейскіх паліцэйскіх, аднак былі затрыманыя, паведамляе Агенцтва гарадскіх навін «Масква».

Інцыдэнт адбыўся ў адным з маскоўскіх гатэляў. Паліцыя прыбыла на выклік работнікаў гатэлю, якія паведамілі пра п'янага дэбашыра.

«На месца прыбылі два супрацоўнікі паліцыі, якія заклікалі грамадзяніна спыніць парушэнне парадку. У адказ мужчына аблаяў праваахоўнікаў, і тыя прынялі пастанову затрымаць хулігана. Але мужчына пачаў супраціўляцца і клікаць на дапамогу, і тады з пакоя гатэля выйшлі некалькі грамадзян, якія пачалі біць і адштурхоўваць супрацоўнікаў паліцыі», - паведамілі ў прэс-службе ГУ МУС Масквы.

Паліцыянтам удалося затрымаць дваіх падазраваных. Астатнія разбегліся, аднак неўзабаве на тэрыторыі гатэля ўсё ж былі затрыманыя. Усе падазраваныя былі прыезджымі з Беларусі.

У выніку шасцёра мужчын ва ўзросце ад 26 гадоў да 31 года былі дастаўленыя ў паліцыю, на іх складзеныя адміністрацыйныя пратаколы аб дробным хуліганстве.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках