27 красавiка 2024, Субота, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея абмяжуе імпарт цукру з Беларусі ды Казахстана

8
Расея абмяжуе імпарт цукру з Беларусі ды Казахстана

Мінсельгас РФ шукае адказных за праблемы на расейскім цукровым рынку.

Расея можа абмежаваць увоз цукру з Беларусі і Казахстана, заявіў «Ведомостям» міністр сельскай гаспадаркі Аляксандр Ткачоў. Гэтыя краіны бязмытна імпартуюць цукар-сырэц, перапрацоўваюць яго, а затым прадаюць танны цукар, у тым ліку ў Расеі, патлумачыў ён.

Асноўны пастаўшчык трысняговага цукру-сырца ў свеце - Бразілія: на яе прыпадае больш за палову сусветнага гандлю цукрам, заўважае вядучы экспэрт Інстытута кан'юнктуры аграрных рынкаў Яўген Іваноў. Імпарт цукру ў Расею абмежаваны мытай: $140-250 за 1 т сырца і $340 - белага цукру.

У Расеі шмат свайго цукру: у 2017 годзе будзе выраблена 6,5 млн т пры спажыванні блізу 5,8 млн т (звесткі Мінсельгаса). «З аднаго боку, у нас перавытворчасць цукру, лішкі [700 000 т], якія мы павінны вывезці. З іншага - нядобрасумленная палітыка партнёраў, Беларусс і Казахстана, якія скідаюць на наш рынак цукар з трэціх краін», - адзначыў міністр, дадаўшы, што гэта цісне на рынак - з пачатку жніўня да верасня кошт ўпаў амаль удвая: цукар патаннеў з 44 да 26 рублёў за 1 кг.

Праз гэтага расейскія вытворцы цукру працуюць без прыбытку, наракае фінансавы дырэктар Sucden ў Расеі Глеб Ціхаміраў.

У выніку вытворчасць расейскага цукру стала неканкурэнтаздольнай, паказвае Ткачоў, нашы прадпрыемствы ў стратах - шмат хто ў на мяжы банкруцтва. Паводле ягоных слоў, Міністэрства сельскай гаспадаркі павінна прыняць шэраг эфектыўных захадаў для ўпарадкавання рынку Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС, у які ўваходзяць Расея, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Арменія).

Інакш у наступным годзе скароцяцца пасяўныя плошчы і пагоршыцца эканамічная сітуацыя на заводах, пералічвае Ткачоў: «Пад пагрозай харчовая бяспека, цукровая незалежнасць [краіны]. Тым больш мы сёння сур'ёзна думаем пра экспарт, робім першыя крокі ў гэтым кірунку».

«Русагра» дала справаздачу аб страце ў I квартале 2017 года. Кампанія значна скараціла маржынальнасць цукровага бізнэсу - яна стала самай нізкай за апошнія пяць гадоў

У краінах ЕАЭС адзіная мытна-тарыфная палітыка, нагадвае супрацоўнік прэс-службы Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). У Беларусі і Расеі пры ўвозе цукру-сырца дзейнічае звычайная ўвазная мыта. Нулявая ж мыта ў Казахстане, Кыргызстане і Арменіі звязаная з адсутнасцю там унутранай вытворчасці, адзначае супрацоўнік ЕЭК, але такой стаўкай яны могуць завезці не больш, чым спажывае краіна: усё, што зверху, абкладаецца мытай паводле адзінага тарыфу.

Беларусь можа кампенсаваць сваім вытворцам цукру выплачаную мыту, распавядаюць два чыноўнікі, знаёмыя з ходам дыскусіі аб гэтым пытанні. «Трэба, каб усе па-сапраўднаму плацілі імпартную мыту і дзяржавы кампаніям яе не кампенсавалі, тады ўсе будуць у аднолькавых варунках», - кажа гендырэктар «Русагра» Максім Басоў, інакш цукар трэба выключыць з рэжыму свабоднага гандлю. Прадстаўнікі Мінсельгаса Беларусі і Казахстана на пытанні не адказалі.

Ільготныя ўмовы імпарту цукру ў краіны-партнёры з ЕАЭС ствараюць «няроўныя варункі» ў краінах СНД, заўважае старшыня ўправы Саюзрасцукру Андрэй Бодзін. Казахстан увозіць белы цукар з Еўропы для вытворчасці кандытарскіх вырабаў і напояў і цукар-сырэц з Бразіліі і Тайланда для перапрацоўкі - пры наяўнасці ў Расеі лішкаў гэта цісне на рынак адзінай мытнай прасторы, паказвае Бодзін, а Беларусь выпускае ўласны цукар з лiшкам і далей увозіць цукар-сырэц.

Паводле звестак Расстата, за першае паўгоддзе Расея імпартавала больш як 130 000 т белага цукру з краін СНД. У асноўным гэта Беларусь, паказвае Іваноў і пацвярджаюць звесткі Белстата. Усе краіны ЕАЭС павінны праводзіць адзіную палітыку гандлю, кажа ён, але ў Расеі шмат гадоў абмежавальная мыта на імпарт цукру, і няма льготных рэжымаў, а ў іншых краін яны ёсць. Праблема існуе даўно, але ў гэтым годзе яна, як ніколі, актуальная праз зніжэнне сусветных коштаў (на 30% - Саюзрасцукар), а таксама рэкорднай вытворчасці ў Расеі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках