27 красавiка 2024, Субота, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз абнавіў санкцыі супраць Расеі

1
Еўразвяз абнавіў санкцыі супраць Расеі

У санкцыйным спісе з'явіліся новыя асобы.

Рада ЕЗ падоўжыла тэрмін дзеяння санкцый супраць Расеі на шэсць месяцаў да 15 сакавіка 2018 года. Захады маюць на ўвазе арышт актываў і забарону на ўезд у краіны звязу. Санкцыі распаўсюджваюцца на 149 чалавек і 38 арганізацый, гаворыцца ў паведамленні на сайце Рады ЕЗ.

З санкцыйнага спісу выключаныя чатыры чалавекі ў сувязі з іх смерцю. Тры юрыдычныя асобы з мінулых санкцыйных спісаў правялі зліццё, іх назвы з пераліку зніклі, улады ЕЗ дадалі ў спіс новую структуру.

Прававы акт аб падаўжэнні санкцый будзе апублікаваны 15 верасня ў Афіцыйным часопісе ЕЗ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках