2 траўня 2024, Чацвер, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сэрца» аргентынскага мастака перапалохала менскія ўлады

6
«Сэрца» аргентынскага мастака перапалохала менскія ўлады
ФРАНЧЭСКА БАСАЛЕЦІ (У ЦЭНТРЫ)
ФОТА: АННА ДОЎГЕЛЬ, TUT.BY

Людзі ў цывільным знялі Франчэска Басалеці з пад'ёмніка, калі той пачаў маляваць мурал.

Аргентынскі мастак Франчэска Басалеці, які прыехаў у Менск на міжнародны стрыт-арт-плэнэр Urban Myths, затрыманы. Пра гэта ў сваім твітэры паведаміў журналіст Раман Пратасевіч.

Як распавёў tut.by Раман Пратасевіч, Франчэска Басалеці пачаў працу над муралам, выкарыстоўваючы пад'ёмнік. Яму дапамагаў ягоны сябар, таксама аргентынец, які прыехаў у Менск разам з Франчэска. Арганізатар плэнэра Urban Myths Алег Ларычаў, мастак пачаў маляваць свой праект без узгаднення з гарадскімі ўладамі, бо яму магло не выстарчыць часу для заканчэння працы.

Паводле слоў Пратасевіча, падчас працы сябар Басалеці адлучыўся ў суседнюю кавярню. У гэты час да дома, на якім мастак маляваў свой мурал, пад'ехаў аўтамабіль, з якога выйшлі людзі ў цывільным. Яны папрасілі Франчэска пашпарт. Вывучыўшы дакумент, яны затрымалі мастака і павезлі ў невядомым кірунку. Паводле інфармацыі Алега Ларычава, Басалеці быў дастаўлены ў Кастрычніцкі РУУС горада Менска.

На просьбу аб каментары кіраўнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Менгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі паведаміў, што ў яго адсутнічае інфармацыя пра такое затрыманне, таму ён не можа ні пацвердзіць, ні зняпраўдзіць яе.

Нагадаем, што на грамадскім абмеркаванні праекта кіраўнік Цэнтральнага раёна Ігар Бузоўскі са шкадаваннем адзначыў, што пытанне ўзгаднення эскіза застаецца адкрытым. І ў рэальнасці можа атрымацца так, што праца будзе выкананая хутчэй, чым яе ўзгодняць у горадзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках